Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Дзедзіч & Ко

Фестываль інтэлектуальная кнігі “Прадмова” пройдзе ў Берасці 30 сакавіка

30 сакавіка ў Прасторы КХ з 11:00 да 21:00 абдудзецца фестываль інтэлектуальная кнігі “Прадмова”.

Выдатная магчымасць пазнаёміцца з творчасцю беларускіх мызкаў, мастакаў, гісторыкаў, філосафаў і літаратараў. Запрашаем усіх!

Праграма фестываля “Прадмова” 30 сакавіка:

11.00-11.50 – Праект “ЗаЧтение”: Дзіцячая праграма “Скок-паскок па краінах” (для дзяцей 4-10 г. і іх бацькоў)
11.50-12.30 – Надзея Ясмінска “Дом цікаўных казак”. Гучныя чытанні і аўтограф-сесія (для дзяцей 4-10 год і іх бацькоў)
12.30-13.30 – Размова-прэзентацыя “Свет дзіцячай ілюстрацыі”. Удзельнікі – Павел Татарнікаў, Ганна Радзько, Вераніка Лемешава. Аўтограф-сесіі мастакоў з новымі кніжкамі
13.30-13.50 – Яўген Бяласін “Філасофская лірыка Фрыдрыха Шылера”. Выступ і прэзентацыя кнігі з серыі “Паэты планеты”
13.50-14.50 – “Наша гісторыя”, ці як зрабіць гістарычную веду папулярнай?” Гутарка з Алесям Пашкевічам (намеснік рэдактара часопіса “Наша гісторыя”), Андрэем Янушкевічам, Паўлам Булатым, Андрэям Гарбацкім. Вядоўца – Ліля Ільюшына
14.50-15.20 – Прэзентацыя кнігі афарызмаў Васыля Прастапчука “Непрыстольныя гномы” пры ўдзеле перакладчыка і выдаўца Сяргея Амяльчука.
15.20-16.00 – Прэзэнтацыя кніг Ільлі Сіна “Libido” і Галіны Сіўчанка “Зоў звычаю”. Літаратурнае шоу
16.00-16.30 – Псіхагеаграфічнае падарожжа Мінск – Варшава – Берасце – Гомель – Вільня праз раман «Хвілінка» разам з аўтарам – лаўрэтам прэміі Гедройца – Ігарам Бабковым (і ягонымі ценямі).
16.30-17.10 – “Галіяфы”: Прэзентацыя рамана Валерыя Гапеева “Пазл”. Гутарка з аўтарам і аўтограф-сесія
17.10-18.00 – Дыскусія “Як быць (анты)філосафам у сучасным грамадстве”. Удзельнікі – Ігар Падпорын, Аляксандр Сарна, Макс Гаруноў. Мадэратар – Павел Баркоўскі.
18.00-18.25 – “Галіяфы”: Прэзентацыя кнігі Сяргея Белаяра “Расследаванні інспектара Сарвы”. Гутарка з аўтарам і аўтограф-сесія
18.25-18.55 Паэтычны мікрафон: Таццяна Нядбай, Ірына Мацкевіч, Даша Бялькевіч, Юлія Меліхава, Дар’я Лаўрыновіч.
18.55-19.20 – Беларускі ПЭН-цэнтр: Прэзентацыя праектаў і прэмій, відэа шорт-лістараў прэміі Гедройца-2018. Выступ Таццяны Нядбай.
18.50-20.00 – Алена Казлова (Анка Упала) з лекцыяй “Скандынаўскі аўтабіяграфічны раман”. Прэзентацыя кнігі “На заснежаны востраў” і аўтограф-сесія
20.00-20.30 – Алесь Чумакоў (“Стары Ольса”) і Таццяна Ячная (“Апошні шылінг”). Этнічная і сучасная музыка.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *