Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Адукацыя

Хочаце атрымаць прэмію Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі за найлепшую навуковую публікацыю? Дасылайце заяўку!

Да 25 красавіка 2019 праводзіцца збор намінацый на Прэмію Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі за найлепшую публікацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук па выніках 2018 года.

Задача прэміі — адзначыць найлепшыя дасягненні ў сацыяльных, палітычных і гуманітарных навуках, заахвочваць даследчую працу, а таксама спрыяць паляпшэнню якасці навуковых даследаванняў.

Запрашаем прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці вылучыць на прэмію найлепшыя навуковыя публікацыі і зрабіць свой унёсак у папулярызацыі дасягненняў беларускай навукі і ўзнагароджанне іх аўтараў за іх дасягненні.

Прапановы можна падаць на адрас [email protected] да 25 красавіка 2019 года. Дэталёвае апісанне правілаў і патрабаванняў гл. тут.

Урачыстае наданне прэміі адбудзецца 28 верасня 2019 падчас VIII Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Вільні (Літва). Дэталі будуць абвешчаныя пазней.

Фундатары прэміі: Беларускі дабрачынны фонд (Лондан), Беларускі інстытут Амерыкі, сям’я Кіпель (ЗША).

Намінацыі: гісторыя, філасофія, сацыяльныя навукі (палітычныя навукі, сацыялогія).

Праводзіцца асобны конкурс для навуковых манаграфій і артыкулаў.

Лаўрэаты Прэміі 20142015, 20162017 і 2018 гадоў.

У гэтым годзе мы праводзім асобны конкурс па філасофіі, будуць разглядацца публікацыі за 2015—2018 гады. 

Вылучаць на прэмію можна як уласныя публікацыі, так і публікацыі іншых людзей.

Рашэнне пра наданне прэміі прымаецца на аснове заключэння экспертных рад, якія складаюцца з беларускіх і замежных навукоўцаў: cпіс экспертаў Прэміі Кангрэса.

nn.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *