Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

“Зялёную кнігу” ў беларускай агучцы ў Брэсце пачнуць паказваць з 21 сакавіка

Фільм “Зялёная кніга” ў беларускамоўнай агучцы будуць паказваць у Брэсце з 21 па 27 сакавіка. Паглядзець карціну можна будзе ў VIP-зале кінатэатра “Беларусь”. Сеансы ў 15.10 і 19.20. Кошт квіткоў 8 рублёў.

Пра фільм

“Свецкі леў” і таленавіты музыка наймае для працы кіроўцам і целаахоўнікам хлопца, які для гэтых прафесій падыходзіць менш за ўсё. Тоні “Балбатун” – гэта вышыбала, які не ўмее трымаць рот на замку, што ў прынцыпе, падыходзіць для працы, якую яму прапанавалі, але вось ці спрацуецца музыка з такім чалавекам як Тоні? Адказваць на гэтае пытанне не будзем, скажам толькі тое, што турнэ, у якое адправіліся героі, зменіць іх жыццё назаўсёды. Фільм “Зялёная кніга” заснаваны на рэальных падзеях.

Карціна ў 2019 годзе атрымаў па 3 кінаўзнагароды прэмій «Оскар» і “Залаты глобус” у намінацыях за “лепшы фільм”, “лепшую мужчынскую ролю другога плана” і “лепшы сцэнар”.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *