Прыём заявак на Bistro.edu — гэта праграма акселерацыі для мультымедыйных праектаў у сферы анлайн-навучання. Трэнінг пройдзе ў Кіеве 18-21 чэрвеня, мовы: руская / англійская. Хто можа падаць заяўку: грамадскія арганізацыі, прадстаўнікі/цы малога бізнесу, стартапы і адукацыйныя ўстановы, якія займаюцца стварэннем і/або прасоўваннем лічбавых адукацыйных праектаў. Усе выдаткі пакрываюцца. Заяўкі прымаюцца да 31 сакавіка 2019.

Будуць падтрымліваць першапачаткова цалкам камерцыйныя анлайн-платформы, аднак арганізатараў цікавяць ініцыятывы, якія знаходзяць спосабы павысіць сваю фінансавую ўстойлівасць.

Галоўная мэта Bistro.edu — узмацніць ужо існуючыя мультымедыйныя адукацыйныя праекты, дазваляючы ім ахапіць больш шырокую аўдыторыю, ствараць больш якасны кантэнт і прапанаваць лепшы навучальны вопыт, які толькі магчымы. У першую чаргу гэта датычыцца тых праектаў, якія прадастаўляюць інфармацыю на шматлікіх нацыянальных мовах рэгіёну.

Праграма акселерацыю Bistro.edu пачнецца з майстэрні, якая пройдзе ў Кіеве. Вас чакаюць тры дні інтэнсіўнай працы, падчас якіх усім будзе даступна дапамога і парады экспертаў/к датычна сваіх праектаў. Журы абярэ лепшыя ідэі, якія атрымаюць грашовую дапамогу і экспертную падтрымку, а таксама садзейнічанне на працягу некалькіх месяцаў пасля завяршэння майстэрні.

Праграма разлічана на грамадскія арганізацыі, малы бізнес, стартапы і адукацыйныя ўстановы, якія займаюцца вытворчасцю і/або распаўсюджваннем лічбавых адукацыйных праектаў у наступных галінах:

• гуманітарныя, грамадскія і палітычныя навукі
• Эканамічная і фінансавая пісьменнасць
• Гісторыя, мастацтва і культура
• Грамадзянскі актывізм і гарадскія ініцыятывы
• Гендэрныя даследаванні і правы жанчын
• Сацыяльнае прадпрымальніцтва
• IT, праграмаванне, стварэнне відэа, графічны дызайн і іншыя вобласці, разлічаныя ў першую чаргу на маладых людзей
• Развіццё камунікацыйных навыкаў
• Глабальныя выклікі

Bistro.edu хоча падтрымаць педагогаў, навучэнцаў і прадстаўнікоў/ц інтэлігенцыі з Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, а таксама праекты, якія прадастаўляюць больш шырокі доступ да якасных інфармацыйных матэрыялах з вартых даверу крыніц.

На дадзены момант арганізатары плануюць запрасіць да ўдзелу ў семінары каля 20 праектаў і вылучыць фінансавую падтрымку ў памеры да 8000 еўра на развіццё дзесяці з іх. Акрамя гэтага, пасля заканчэння семінара выбраныя праекты атрымаюць экспертную падтрымку вопытных прафесіяналаў на тэрмін ад 6 да 8 месяцаў для паспяховай рэалізацыі свайго плана развіцця.

[supsystic-social-sharing id="1"]