Цэнтр новых ідэй запрашае на дыскусію «Інстаграм ці Вконтакте? Як раскруціць свае праекты ў сацыяльных сетках: праграмкі, сакрэты і карысныя парады» ў Брэсце, 30 сакавіка а 16:30 у офісе АРР “Дзедзіч” (вул. Маякоўскага, 46).

Уваход вольны, але трэба рэгістрацыя на мерапрыемства.

Многія маглі паверыць, што са з’яўленнем сацыяльных сетак усё стане проста: маўляў, людзі там толькі вас і чакаюць. Але насамрэч без грунтоўнага падыходу ў вас не атрымаецца дасягнуць поспеху ці выйсці на сваю аўдыторыю, а пра ваш праект ніхто не даведаецца.

Як сачыць за апошнімі трэндамі ў сацыяльных сетках? Хто ваш брэнд-персона? Якія фарматы выкарыстоўваць і як правільна падаваць інфармацыю ў адпаведных сацыяльных сетках? Пра ўсе складанасці стварэння эфектыўных кампаній у сацыяльных сетках раскажуць медыя-эксперты Франак Вячорка (Радыё “Свабода”) і Іван Шыла (Цэнтр новых ідэй/ былы супрацоўнік тэлеканал “Белсат”).

Дыскусія ладзіцца Цэнтрам новых ідэй — грамадскай арганізацыяй, якая спалучае лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакаватаванню. Цэнтр імкнецца зрабіць беларускую палітыку разумнай, эканоміку інавацыйнай, а грамадства адкрытым.

Пра лектараў:

Франак Вячорка – эксперт у лічбавых медыях і актывізме. Франак з’яўляецца крэатыўным дырэктарам Беларускай службы радыё “Свабода”, віцэ-прэзідэнтам Digital Communication Network, а таксама кансультантам United States Agency for Global Media.

Іван Шыла – былы менеджер сацыяльных сетак тэлеканала “Белсат” і ўладальнік малога бізнесу. Раней працаваў на радыё “Свабода” і ў газеце “Наша Ніва”. Іван вядзе падкаст Цэнтра новых ідэй.

[supsystic-social-sharing id="1"]