Моладзевая арганізацыя New Faces шукае чатырох беларусаў/к для ўдзелу ў праекце «Камунікацыя дзеля гармоніі» 13-20 красавіка і верасень 2019 года (Францыя і Турцыя). Выдаткі на праезд пакрываюцца ў памеры 275 еўра. Пражыванне і харчаванне – за кошт арганізатараў. Унёсак за ўдзел – 30 еўра + стаць сябрам New Faces у vk.com/ngonewfaces ці facebook.com/newfacesorg і запоўніць анлайн-форму да 11 сакавіка 2019 года.

“Камунікацыя дзеля гармоніі” – гэта доўгатэрміновы праект, які складаецца з трэнінгавага курсу і моладзевага абмену. Усе мерапрыемствы пройдуць у Парыжы (Францыя) і Fethiye (Турцыя).

Задачы праекту:

  • павысіць інфармаванасць пра мову варожасці ў анлайне;
  • развіць навыкі і матывацыю маладых людзей, каб распазнаць мову варожасці ў анлайне і стаць анлайн-актывістам за правы чалавека;
  • даць удзельнікам інструменты, з дапамогай якіх можна змагацца з мовай варожасці;
  • пабудаваць сетку маладых людзей і моладзевых арганізацый, якія жадаюць змагацца з мовай варожасці і г.д.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • узрост – ад 18 гадоў;
  • быць моладзевым работнікам, трэнерам, моладзевым лідарам, каардынатарам праектаў;
  • добра валодаць ангельскай мовай.
[supsystic-social-sharing id="1"]