Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Дзедзіч & Ко

Берасцейскі аўтавакзал па-беларуску: пачаўся збор анлайн-подпісаў

У хуткім часе плануецца адкрыццё новага аўтавакзалу ў Берасці і паўстае пытанне: на якой мове ў ім будуць агучваць прыбыццё і адпраўленне аўтобусаў, на якой мове будуць шыльды і ўказальнікі?

Ініцыятыўная група ўжо збірала подпісы берасцейцаў 21 лютага, у Дзень роднай мовы. Пасля гэтага іх накіравалі ў аблвыканкам і ў ААТ “Брэстаблаўтатранс”. Але, не ўсе, хто мог падпісацца за беларускамоўны аўтавакзал, малі магчымасць гэта зрабіць, таму аўтар ініцыятывы, Дар’я Намятава, пры падтрымцы АРР “Дзедзіч”, працягнула збіраць подпісы анлайн – праз сайт “Удобный город”.

“Брэст – гэта горад, які звязвае нашу краіну з Еўропай. Вельмі часта, гэта першы горад Беларусі, які бачаць іншаземцы. Таму вакзал стварае вобраз усёй краіны” – пішацца ў петыцыі.

Добрай практыкай ужо стала выкарыстанне беларускай мовы ў інфармацыйна-указальнай інфраструктуры пунктаў пасажырскіх перавозак. Напрыклад, чыгуначны вакзал станцыі Брэст-Цэнтральны, а з апошняга – пераклад надпісаў на Мінскім чыгуначным вакзале.

Аўтары петыцыі просяць мясцовыя ўлады, каб інфармацыя на шыльдах, стэндах, указальніках новага Брэсцкага аўтавакзала была выканана на беларускай мове з дубляваннем пераклада на англійскай мове. Асобны пункт – агучванне інфармацыйных паведамленняў і абвестак аб прыбыцці і адпраўленні аўтобусаў па-беларуску.

Падпісаць петыцыю можна па спасылцы.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *