Хочаш каб новы аўтавакзал у Берасці гучаў і пісаўся па-беларуску? Тады сёння, у Дзень роднай мовы, у цябе будзе магчымасць дапамагчы зрабіць крок да гэтай мары. 

Што трэба рабіць:

  • Прыходзь на офіс АРР “Дзедзіч” (Маякоўскага, 46/1) у перыяд часу з 15.00 да 19.00.
  • Пакінь свой подпіс у заяве пра выкарыстанне беларускай мовы ў інфармацыйна-указальнай інфраструктруры новага Брэсцкага аўтавакзалу.
  • Прымі ўдзел у музычна-літаратурнай замалёўцы «Хутка вясна». Гасцямі сустрэчы стануць Наталля Харытанюк, Алесь Камоцкі і Алеся Сівохіна. Удзельнікаў таксама чакаюць гульні, конкурсы і розыгрышы паштовак ад кампаніі «Будзьма беларусамі». Пачатак у 18.00.
[supsystic-social-sharing id="1"]