Новая серыя прэс-клубаў, якія адбываюцца цяпер у межах рэгіянальнай праграмы “Разам да справы!” па ўсёй краіне, працягваецца! 1 сакавіка кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA завітаюць у Брэст, дзе абмяркуюць праблемы ўзаемадзеяння грамадскага сектару і ўладаў. 

Да ўдзелу запрашаюцца мясцовыя журналісты, блогеры, грамадскія актывісты, прадстаўнікі мясцовых адміністрацый і дзяржаўных устаноў Брэсцкай вобласці.

На мерапрыемстве пад назвай “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: давер і ўдзел насельніцтва, асаблівасці ўзаемадзеяння з уладнымі структурамі дзеля мясцовага развіцця” мы разам паспрабуем вызначыць:

  • Наколькі мясцовыя жыхары ангажаваныя ў працу грамадскіх арганізацый?
  • Якім чынам павялічыць цікавасць грамадзянаў да грамадскіх арганізацый?
  • Ці ёсць асаблівасці ўзаемадзеяння грамадскага сектару і ўладных структураў?
  • Якую ролю адыгрываюць медыя ў дыялогу грамадзянаў і ўладаў?Сваім досведам падзеляцца спікеры: Таццяна Кузіна, эксперт у галіне партыпасіпатыўнага кіравання (Мінск), прэзентуе вынікі комплекснага сацыялагічнага даследавання, якое праводзілася ў межах кампаніі “Разам да справы” па ўсёй Беларусі.– Алег Сівагракаў, эксперт па ўстойлівым развіцці (Мінск), распавядзе пра эфектыўныя інструменты для выбудоўвання дыялогу паміж грамадскімі арганізацыямі і мясцовымі ўладамі.

    Дзмітрый Шыманскі, дырэктар Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” (Брэст), падзеліцца практычным досведам супрацы гараджан і мясцовых уладаў.

    Мадэраваць сустрэчу будзе Міхаіл Мацкевіч.

    Удзел бясплатны, але патрэбная папярэдняя рэгістрацыя (да 14:00 28 лютага):

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да каардынатара кампаніі “Будзьма беларусамі!” Святланы Чакушкі: + 375 29 712-18-03, [email protected] або [email protected] 

Пачатак – 17.00. Брэст, офіс АРР “Дзедзіч” (вул. Маякоўскага, 46-1). Уваход вольны!

[supsystic-social-sharing id="1"]