Гётэ-Інстытут у Беларусі шукае найлепшы сад Гётэ! Юныя аматары і аматаркі нямецкай мовы і садоўніцтва могуць прадставіць свае праекты міні-саду, агарода або клумбы на тэрыторыі школы. 10 школ з лепшымі праектамі атрымаюць фінансаванне для рэалізацыі сваіх ідэй і майстар-клас на нямецкай мове з выкладчыцай з Германіі. Дасылайце ўсе матэрыялы да 3 сакавіка 2019 па электроннай пошце на адрас [email protected].

Для ўдзелу ў конкурсе неабходны наступныя дакументы:

  1. Эскіз запланаванага саду Гётэ. Гэта можа быць міні-сад, кветкавая клумба або невялікі агарод.
  2. Спіс неабходных раслін.
  3. Калькуляцыя выдаткаў (макс. 600 BYN).
  4. Тлумачэнне на нямецкай мове таго, чаму гэта сад Гётэ – напрыклад, як ён звязаны з творчасцю нямецкага пісьменніка Й.В.Гёте,  нямецкай мовай альбо Інстытутам імя Гётэ.
  5. Запоўнены бланк удзелу.

На першым этапе будуць адабраны 10 школ з самымі арыгінальнымі ідэямі. Гэтыя 10 праектаў выйграюць фінансаванне сваіх ідэй і воркшоп з выкладчыцай з Германіі. На другім этапе, які пройдзе восенню, журы Інстытута імя Гётэ ў Беларусі абярэ школу з самым прыгожым садам. Школа-пераможца атрымае эксклюзіўны прадмет садовай мэблі па свайму выбару.

Крыніца: goethe.de

[supsystic-social-sharing id="1"]