Прэзентацыя новага нумара альманаха «Гарадзкія тактыкі», тэма якога — гістарычны цэнтр горада пройдзе ў Прасторы КХ. Пачатак у 15.00.

Гэтая вялікая і часта неадназначная тэма надзвычай актуальна для Берасця. За апошні час было шмат сказана і напісана пра змяненьне вобліка гістарычнага цэнтра горада. У гэтым нумары мы пастараліся разабрацца, што такое «гістарычны цэнтр», якія асаблівасьці і магчымасьці надае гэты статус аб’ектам, як увогуле культурная спадчына жыве у гарадзкой прасторы.

Нумар падрыхтаваны сумесна з Беларускім камітэтам ІКАМОС, яго матэрыялы ахопліваюць шырокае кола праблем: сацыяльная і палітычная барадзьба за гістарычны цэнтр, гендэрнае вымярэньне спадчыны, функцыянаваньне беларускай этнічнай спадчыны у горадзе, канструяваньне канцэпцый разьвіцьця гістарычных тэрыторый, якаясьць праектаваньня ў гістарычным цэнтры ды іншыя.
Гэты нумар — збор пад адну вокладку матэрыялаў, напісаных у
кірунку critical heritage studies. Сярод аўтараў нумара: Раса Чыпайтэнэ, Сцяпан Стурэйка, Ігар Раханскі, Іван Краўцоў, Аліна Дзеравянка, Раман Воранаў ды іншыя.

Альманах «Гарадзкія тактыкі» — навукова-папулярны зборнік, прысьвечаны гарадзкім даследваньням. Нашыя мэты — прадстаўленьне шырокай аудыторыі сучасных ведаў пра горад.

[supsystic-social-sharing id="1"]