Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Дзедзіч & Ко

Пераможцу – смартфон. Берасцейскі медыя-цэнтр падводзіць вынікі конкурсу

12 студзеня Берасцейскі медыя-цэнтр правядзе сваё фінальнае мерапрыемства.  На ім будзе абвешчаны пераможца конкурсу на лепшую публікацыю, прысвечаную працы грамадскіх арганізацый і валанцёрскіх ініцыятыў.

У ім могуць удзельнічаць як журналісты, так і блогеры. Адзіная ўмова – матэрыял павінен быць апублікаваны ў перыяд з 1 сакавіка па 31 снежня 2018 года. Для удзела у конкурсе трэба запоўніць гэтую форму (https://goo.gl/forms/j6mXwG74zgwGZuDr1) да 8 студзеня. Пераможцу дастанецца смартфон Meizu Pro 6 Plus.

На працягу года медыя-цэнтр праводзіў трэнінгі і сустрэчы, на якіх любы жадаючы мог атрымаць практычныя інструменты па стрымінгу, грамадзянскаму актывізму, фатаграфіі, сторытелінгу і г.д. Менш чым за год, у Берасці падзяліліся сваім вопытам Дзяніс Васількоў, Антон Матолька, Адар’я Гурштын і г.д.

Акрамя ўручэння прызоў 12 студзеня адбудзецца дыскусія з галоўным рэдактарам “Еўрарадыё” Паўлам Свярдловым. У цёплай каляднай атмасферы, седзячы ў каміна з напоямі ў руцэ, можна будзе абмеркаваць далейшыя формы супрацоўніцтва НДА і СМІ.

Калі: 12 студзеня

Час: 14:00

Дзе: офіс ААР “Дзедзіч”, вул. Маякоўскага, 46

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *