Інстытут павышэння кваліфікацыі г. Орхус (Данія) распачаў прыём заявак на стыпендыі AIAS 2019/2020. Праграма прадугледжвае да 15 тэматычных стыпендый для таленавітых вучоных з розных галін даследавання.

Праграма AIAS 2019/2020 прапануе 2 тыпы стыпендый: 

  • Стыпендыя AIAS для маладых даследчыкаў з вопытам навуковай працы ад 2 да 10 гадоў. Працягласць – 12-36 месяцаў.
  • Стыпендыя AIAS для вопытных даследчыкаў з досвеам навуковай працы ад 10 гадоў. Працягласць – 6-18 месяцаў.

Фінансавыя ўмовы:

Стыпендыя пакрывае выдаткі на дарогу, на вядзенне навуковай працы і забяспечвае штомесячныя выплаты.

Як падацца:

Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку тут. Дэдлайн заявак – 23 снежня 2019 г.

Больш інфармацыі пра стыпендыі AIAS 2019/2020 – тут.

[supsystic-social-sharing id="1"]