“Клуб жаночага лідэрства” запрашае берасцейцаў і берасцеек прыняць удзел у дыскусіі на тэму хатняга гвалту.

Алена Аўтушка, старшыня Барысаўскага жаночага сацыяльнага грамадскага аб’яднання «Правінцыя» раскажа:

— Чым бытавы канфлікт адрозніваецца ад хатняга гвалту;
— Чаму хатні гвалт называюць гендэрным гвалтам;
— Якія існуюць прававыя механізмы абароны правоў і інтарэсаў жанчын і якая практыка іх прымянення;
— Якія арганізацыі прапануюць дапамогу ў выпадках хатняга гвалту.

Сустрэча пройдзе 23 снежня з 12.00 да 17.00

Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефону +375(33)607-85-29 або пісаць на электронную пошту [email protected]

[supsystic-social-sharing id="1"]