New Europe College, інстытут перадавых даследаванняў у галіне гуманітарных і сацыяльных навук, прапануе стыпендыі ў межах праграмы Pontica Magna.

Калі: 2019 – 2020 гг.
Дзе: Бухарэст, Румынія.

Патрабаванні да каныдадатаў:

  • маладыя даследчыкі, медыяпрафесіяналы, пісьменнікі і мастакі;
  • грамадзянства адной з наступных краін: Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова, Расія, Украіна альбо Турцыя.

Падчас знаходжання ў Бухарэсце кандыдатам прапануюць паездку за мяжу для аднамесячнага даследавання ва ўстанове на выбар. Кандыдаты і кандыдаткі могуць падаваць заяўкі з праектамі для атрымання стыпэндый на адзін альбо два семестры.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары прапануюць штомесячную стыпендыю ў памеры 750 еўра, а таксама пакрываюць выдаткі на пражыванне і праезд.

Дэдлайн падачы заява – 7 снежня 2018 года. Заяўкі прымаюцца толькі ў электронным выглядзе па адрасе: [email protected], з пазнакай у тэме ліста “Pontica Magna Fellowship”.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.

adukacyja.info