Вызначыць птушку, якая сустрэлася вам у прыродзе, цяпер будзе лягчэй. Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” выпусціла першы птушак Беларусі.

Калі вы ўбачылі і добра запомнілі птушку або ў вас атрымалася яе сфатаграфаваць – адкрывайце мабільны вызначальнік і абірайце з прапанаваных відавочныя параметры: месца і сезон назірання, адносныя памеры птушкі, колеры апярэння і ног, форму, памеры і колер дзюбы. Праграма адфільтруе віды, якія адпавядаюць гэтым характарыстыкам, і з некалькіх здымкаў вы зможаце выбраць птушку, якую назіралі.

Аплікацыя называецца “Ptushki – Определитель птиц Беларуси”.

Спампаваць вызначальнік птушак ад АПБ з Play Market

У спісе птушак 325 відаў, якіх можна сустрэць ў нашай краіне. Спіс можна сартаваць па алфавіце (беларускім, рускім або лацінскім), а таксама па групах (атрадах): вераб’іныя асобна, гусі і качкі асобна і г.д.

Для кожнага віду даецца апісанне, розныя фота, запіс голасу, адзначаюцца асаблівасці: напрыклад, як адрозніць самца, самку і маладую птушку.

Screenshot_2018-11-23-10-03-27-324_com.apbbirdsguide.app

Карына Салавей, кіраўнік аддзела развіцця : “Распрацоўка мабільнага дадатку – важная падзея для свету бёрдвочынгу ў Беларусі. Гэта першая версія, яшчэ зусім птушаня, і дзякуючы каментарам, прапановам і заўвагам карыстальнікаў мы плануем яго палепшыць і зрабіць максімальна зручным. Бёрдвочынг – выдатнае хобі для душы і цела – не паспееш азірнуцца, як прайшоў больш за 6 кіламетраў! Спадзяемся, цяпер назіраць за птушкамі будзе крыху прасцей – мабільны вызначальнік дапаможа, калі побач няма дасведчанага бёрдвочара або кнігі-вызначальніка.

Гэты мабільны дадатак унікальны для Беларусі, аналагаў яму няма. Стварыць яго дапамагла кампанія EPAM. Адметна, што каардынаваў распрацоўку вызначальніка выпускнік Акадэміі бёрдвочынгу пры АПБ.

Дзяніс Каргін, распрацоўшчык мабільнага дадатку, Senior Experience Designer EPAM: “Я не быў да гэтага бёрдвочарам, але падчас распрацоўкі скончыў Школу бёрдворчара-пачаткоўца і Акадэмію бёрдвочынгу, што мне значна дапамагло: я зразумеў больш, як гэта ўсё працуе, што патрэбна людзям падчас пошуку птушак, як робяцца назіранні за птушкамі. Падчас распрацоўкі аплікацыі я адкрыў для сябе самую цікавую, яркую птушку – мандарынку, здымак якой выкарыстоўваўся для прататыпаў. Самае цікавае ў вызначальніку для мяне – гэта гукі, бо з іх дапамогай можна прывабліваць птушак. Калі ў нас нарэшце атрымалася прывязаць гукі да аплікацыі, самым займальным было паслухаць птушак, і цяпер я чакаю наступнай вясны, каб паспрабаваць зрабіць гэта ўжывую.

Вызначальнік птушак можна бясплатна спампаваць у Play Market. Гэта адзін з першых рэлізаў мабільнага дадатку, таму цяпер асабліва важныя каментары і парады карыстальнікаў.

Screenshot_2018-11-23-10-04-14-422_com.apbbirdsguide.app

Мабільны вызначальнік птушак Беларусі – частка ініцыятывы “Будзь здаровы з птушкамі!”, якая рэалізуецца ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь” (“БЕЛМЕД”), які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА у парнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

У межах ініцыятывы АПБ таксама правяла школы бёрдвочараў у Брэсцкай і Гомельскай абласцях, якія скончылі больш за 300 чалавек, выпусціла кнігу-вызначальнік птушак, запусціла анлайн-курс па асновах бёрдвочынгу “Птушкі горада”.

 Кантактная асоба – Карына Салавей, 8 (029) 101-68-87, salavei@ptushki.org

  Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) — найбуйнейшая прыродаахоўная грамадская арганізацыя Беларусі і з 2005 года — нацыянальны партнёр глабальнай прыродаахоўнай асацыяцыі “BirdLife International”, у якую ўваходзяць арганізацыі са 121 краіны. АПБ — гэта больш за 2500 сябраў і валанцёраў і больш за 30000 прыхільнікаў, 130 школьных клубаў і 14 мясцовых аддзяленняў па ўсёй краіне. Арганізацыя працуе дзеля захавання біяразнастайнасці і далучэння насельніцтва да актыўнай аховы прыроды. Толькі разам мы зможам захаваць дзікую прыроду нашай краіны — далучайся і ты!

Кантакты арганізацыі: г. Мінск, вул. Парніковaя 11, офіс 4.

(+375 17) 369 76 13, (+375 29) 223 06 13, (+375 29) 101 68 87

[email protected]