Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Адукацыя

Магчымасць для НДА і актывістаў прэзентаваць сябе моладзі

15 снежня ГА “МАЦ” Фіальта” арганізуе фэст моладзевых ініцыятываў «Хачу» у межах праграмы “My Perspective”.

Запрашаюцца моладзевыя арганізацыі, ініцыятывы і проста актывісты, якія робяць класныя сацыяльныя праекты, распавесці пра сябе і пазнаёміць яшчэ больш людзей са сваёй дзейнасцю.

На мерапрыемстве будзе некалькі паралельных пляцовак для варкшопаў. Там можна правесці класную актыўнасць і расказаць пра тое, чым вы займаецеся.

Запоўніце форму для ўдзелу да 30 лістапада, і арганізатары звяжуцца з вамі на працягу трох дзён пасля заканчэння прыёму заявак.

Па пытаннях пішыце на e-mail: [email protected]

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *