Бліжэйшыя выходныя ў Берасці будуць насычанымі і цікавымі для прадстаўнікоў НДА і валанцёрскіх ініцыятыў. У межах падрыхтоўкі да Форуму НДА Берасцейшчыны ў офісе АРР “Дзедзіч” пройдуць сустрэчы з Ясяй Каралевіч-Картэль, рэдактаркай анлайн-часопіса CityDog.by, і Уладзімерам Булаўскім, каардынатар ГКК Будзьма беларусамі і Ўстановы “Віцебск для мяне”.

24 лістапада Яся Каралевіч-Картэль распавядзе:

– Як НДА супрацоўнічаць і сябраваць са СМІ;

– Што трэба рабіць, каб пра ваша мерапрыемства напісалі ўсе гарадскія парталы;

– Хто павінен зрабіць першы крок: журналіст ці актывіст.

Яся

25 лістапада Уладзімер Булаўскі падзеліцца асабістым вопытам супрацы з гарадскімі ўладамі і адкажа на папулярныя сярод НДА-шнікаў пытанні:

– Як дамаўляцца з уладамі?

– Ці патрэбна актывістам дапамога чыноўнікаў?

– Куды ісці ў першую чаргу, калі ёсць ідэя і няма сродкаў?

Булаocrb

Падчас сустрэч удзельнікі разам з экспертамі падрыхтуюць практычныя парады для НДА Берасцейшчыны па супрацы са сродкамі масавай інфармацыі і ўладамі. Яны будуць прэзентаваны 8 снежня падчас Форуму НДА Берасцейшчыны.

Каб прыняць удзел у сустрэчах, неабходна запоўніць кароткую заяўку: https://goo.gl/2CkHua.

 

Дзе: Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” (Маякоўскага, 46/1)

Калі: 24 і 25 лістапада

Пачатак: 15.00 (24 лістапада) і 14.00 (25 лістапада)

Працягласць кожнай сустрэчы: каля 3 гадзін.

 

Нагадаем, што Форум НДА Берасцейшчыны пройдзе 8 снежня і збярэ прадстаўнікоў трэцяга сектару вобласці, ганаровых гасцей і партнёраў: журналістаў, фундатараў, бізнэсоўцаў і прадстаўнікоў мясцовых уладаў. Арганізатарам Форуму выступае Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” (Берасце) у партнёрстве з “Асамблеяй НДА Беларусі”.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл.: 8029 801-01-47 (Дзяніс).