У межах падрыхтоўкі да Форуму НДА Берасцейшчыны, 18 лістапада ў Берасці пройдзе сустрэча з сузаснавальніцай праваабарончай арганізацыі “Human Constanta”, Настай Лойка, якая распавядзе як і дзе НДА шукаць грошы.

ЛОЙКА

На сустрэчы можна будзе даведацца:

  • якія перашкоды могуць быць у пытаннях пошуку фінансавання з юрыдычнага боку;
  • на што часцей за ўсё люді ахвяруюць грошы;
  • як да свайго НДА ці праекта далучыць розных фундатараў.

Падчас другой часткі сустрэчы удзельнікі разам з эксперткай падрыхтуюць практычныя парады для НДА Берасцейшчыны па пошуку фінансавання для сваёй дзейнасці.

Каб трапіць на сустрэчу, неабходна запоўніць анкету-заяўку – https://goo.gl/FGJCGy

Дэдлайн прыёму заявак – 17 лістапада.

 

Форум НДА Берасцейшчыны пройдзе 8 снежня і збярэ прадстаўнікоў трэцяга сектару вобласці, ганаровых гасцей і партнёраў: журналістаў, фундатараў, бізнэсоўцаў і прадстаўнікоў мясцовых уладаў. Арганізатарам Форума выступае Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” (Берасце) у партнёрстве з “Асамблеяй НДА” (Менск).

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл.: 8029 801-01-47 (Дзяніс).