Гарадскія мерапрыемствы Кракава: якія яны?

Калі жадаеш атрымаць адказ на гэтае пытанне – прыходзь 27 кастрычніка а 16.00 на сустрэчу з Вандай Трыбоцкай. Яна распавядзе пра гарадскія мерапрыемствы ў Кракаве і адкрые сакрэт таго, як культурніцкі хаб можа існаваць без дзяржаўнай падтрымкі і спонсараў.

Лекцыя арганізавана ў межах праекта «#999», які рэалізуе Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч».

Падчас сустрэчы Ванда распавядзе:

  • як працуе «Ambasada Krakowian» – сацыяльна-культурны хаб у цэнтры Кракава;
  • якія трэнды ёсць у арганізацыі кракаўскіх гарадскіх праектаў;
  • як гараджане ўдзельнічаюць у фарміраванні гарадскога асяроддзя;
  • чаму свята вуліцы і форум «Dietla» з’яўляецца ўзорам кааперацыі гараджан, мясцовых улад, медыя і бізнесу.

Сустрэча будзе карыснай для арганізатараў разнастайных мерапрыемстваў, мэнэджэраў публічных пляцовак, ці тых людзей, якія зацікаўлены ў фарміраванні культурнага асяродку Берасця.

Што: лекцыя Ванды Трыбоцкай “Як у Кракаве арганізоўваюць гарадскія святы”.
Дзе: офіс АРР “Дзедзіч”, вуліца Маякоўскага, 46/1.
Калі: 27 кастрычніка ў 16.00.
Хто: Ванда Трыбоцка – член праўлення няўрадавай арганізацыі Ambasada Krakowian. Заснавальніца праекта Collaborate Krakow. Каардынатарка праектаў у Інстытуце фатаграфіі і фільма.

Пасля лекцыі будзе наладжана публічная дыскусія па сучасных формах правядзення вулічных святаў. Адбудзецца абмеркаванне прапаноў па фармаце і праграме вулічных мерапрыемстваў, па тэмах, вартых асвятлення падчас святкавання 1000-годдзя Берасця.

7