Вялікая медыя-сустрэча ў рамках праекта “Брэсцкі медыя-цэнтр” пройдзе 28 кастрычніка. АРР “Дзедзіч” запрасіў на дыялог з берасцейцамі вядомых медыя-экспертаў Беларусі, якія раскажуць пра найноўныя тэндэнцыі ў асвятленні грамадскіх праектаў:

 

«Што адбудзецца з сацыяльнымі сеткамі ў бліжэйшы час? Трэнды ў SMM» (Паўлюк Быкоўскі, эксперт у медыя);

«З якімі праблемамі сутыкаюцца рэгіянальныя медыя і як іх вырашаць. Вопыт Гродна» (Аляксей Шота, галоўны рэдактар Hrodna.life);

«Кааперацыя партала «Імёны» і пошукавага атрада «Ангел» (Адар’я Гуштын, рэдактар праекта «Імёны»);

«Візуальныя гісторыі ў медыя» (Сяргей Гудзілін, фатограф выдання «Наша ніва»).

bel_28_10

Пасля выступу экспертаў, у ўдзельнікаў будзе магчымасць у нефармальнай абстаноўцы паразмаўляць з запрошанымі экспертамі-спікерамі, абмяняцца кантактамі з актывістамі і прадстаўнікамі медыяпрасторы Берасця і Беларусі.

Таксама на “Медыя weekend” актывісты і журналісты прэзентуюць медыяпраекты, створаныя ў межах “Брэсцкага медыя-цэнтра”.

Да ўдзелу ў «Медыя weekend» запрашаюцца прадстаўнікі СМІ горада, адміны паблікаў, рэдактары парталаў, актывісты, блогеры/влогеры, прадстаўнікі НДА і бізнэсу.

Мерапрыемства бясплатнае, але каб трапіць на сустрэчу, трэба запоўніць заяўку па спасылцы. Колькасць месцаў абмежаваная. Пачатак у 14.00.

 

«Медыя уік-энд» пройдзе ў рамках праекта «Брэсцкі медыя-цэнтр», арганізаванага Агенцтвам рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч». Яго мэта – павелічэнне прысутнасці арганізацый трэцяга сектара ў медыяпрасторы Берасця, а таксама ўмацаванне сувязяў паміж журналістамі і грамадскімі актывістамі.