З 18 па 23 лістапада Еўрапейскі моладзевы цэнтр у Будапешце (EYC Budapest) разам з сеткай DYPALL ладзіць вучэбную сесію па моладзевай палітыцы «Transferring practices of Democratic Youth Particiation». Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя палітыкі, актывісты/кі, лідары/кі, даследчыкі/цы моладзевага руху і тыя, хто працуе з сацыяльна ўразлівымі групамі моладзі. Для ўдзелу неабходна заплаціць камісію 50€Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне, кампенсуюць выдаткі на дарогу. Неабходна падаць заяўку да 27 кастрычніка 2018.

Для ўдзелу ў сесіі будуць абраныя 35 кандыдатаў. Перавага аддаецца кандыдатам і кандыдаткам ва ўзросце да 30 гадоў.

Мэты праграмы:

  • прасоўванне моладзевай палітыкі на мясцовым і рэгіянальным узроўнях;
  • пашырэнне выпрацаваных паспяховых мясцовых і агульнаеўрапейскіх мадэляў моладзевага ўдзелу ў прыняцці рашэнняў;
  • узмацненне міжнародных сувязяў у галіне моладзевага супрацоўніцтва.

by.odb-office.eu