Абвяшчаецца дададковы набор у Школу плюралізму і дэмакратыі: трэнінг для трэнераў. Да 13 кастрычніка 2018 чакацца заяўкі ад адукатараў/к, кіраўнікоў/ц і актыўных сябраў грамадскіх арганізацый і ініцыятыў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

PRodvizhenie-2018 — медыяадукацыя для актывістаў/к грамадзянскай супольнасці. Хочаце зрабіць сваю арганізацыю альбо ініцыятыву больш уплывовай і заўважнай у публічнай прасторы? Навучыцца асновам сувязяў з грамадскасцю (PR) і майстэрству правядзення трэнінгаў? Тады заяўляйцеся да ўдзелу ў праекце PRodvizhenie-2018.

Школа плюралізму і дэмакратыі: трэнінг для трэнераў адбудзецца 7-11 лістапада 2018 года ў Гродна. Тут вы засвоіце асновы трэнерскага майстэрства: навучыцеся планаваць свае трэнінгі і асобныя заняткі (вызначаць рэалістычныя мэты навучання, выбіраць эфектыўныя метады навучання, планаваць змест і г.д). Асаблівы фокус будзе зроблены на тое, як планаваць навучальныя праграмы, скіраваныя на пашырэнне дэмакратычных каштоўнасцяў (плюралізм, свабода слова і іншыя правы чалавека). Дасведчаныя ментары дапамогуць вам падрыхтаваць і правесці некаторыя з распрацаваных у межах праекта трэнінгаў і заняткаў.

[supsystic-social-sharing id="1"]