Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Адукацыя

Польска-нямецка-беларуская сустрэча моладзі ў Патсдаме

Deutsch-Polnisches Jugendwerk запрашае на польска-нямецка-беларускую сустрэчу моладзі на тэму “(No) big deal – Рэкляма, грамадзтва і я”.

Скажы мне, якую рэкламу глядзіш, а я скажу табе, які ты чалавек.

Выходзячы з гэтай пэрпэктывы падчас нашай сустрэчы мы паспрабуем паглядзець на рэкламу праз прызму міжкультурнай перспектывы. Разам мы пастараемся крытычна прааналізаваць рэкламу як прадукт, палітычную і сацыяльную рэкламу ў нашых краінах, а пры нагодзе даведаемся шмат новага аб грамадстве ўвогуле. Адначасова зразумеем, як працуе рэклама, як мусіць быць запраектаваная так, каб трапіць да адпаведнай асобы і як яе ўжываць крэатыўна, эфектыўна і адказна.

Арганізацыйныя пытанні: удзельнікі зь Беларусі не плацяць за ўдзел у праекце, аднак самастойна пакрываюць кошты падарожжа (часткова звяртаюцца) і медычнай страхоўкі.

Арганізатары аказваюць візавую падтрымку ўдзельнікам.

Для каго: Моладзь з Беларусі, Нямеччыны і Польшчы ва ўзросце 18-26

Тэрмін: 18-25 лістапада 2018
Месца: Патсдам, Нямеччына
Арганізатары: Польска-Нямецкая супраца моладзі (Deutsch-Polnisches Jugendwerk)
Працоўныя мовы: беларуская, польская, нямецкая (пры дапамозе перакладчыкаў) + ангельская, як дадатковая.

Адказныя асобы: Анна Тэрфэлдэр, Кацярына Бычак.

Дэдлайн падачы заявак: 5 кастрычніка 2018

Як падацца:

Калі Ты зацікаўлены/зацікаўленая ўдзелам у праекце, калі ласка, запоўні заяўку на старонцы. Заяўка павінна быць запоўненая па-ангельску, а ў полі “Your expectations, messages and questions for us?” напішы, калі ласка, некалькі словаў аб сабе, сваіх зацікаўленасцях і аб тым, чаму Табе цікава ўдзельнічаць у праекце.

Вынікі набору будуць прадстаўленыя не пазней за 10 кастрычніка 2018 году.

Пытанні і дадатковыя інфармацыі можна кіраваць на мэйл: [email protected]

adukacyja.info

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *