6 кастрычніка Агенцтва рэгіянальнага развіцця Дзедзічпрацягне цыкл лекцый і сустрэч у рамках праекта #999. У першую суботу кастрычніка ў Брэст прыедзе Ягор Рытвінскі – арганізатар фестывалю Stereo Weekend с Новым Радио.

Ягор раскажа пра тое, як пасябраваць з буйным бізнесам, як ператварыць батанічны сад у музычную пляцоўку, ну і вядома ж падзеліцца спосабамі прыцягнення на фестываль 17 000 чалавек.

Ivan-Dorn-SBPCh-Grechka-kak-organizovat-samii-bolshoi-muzikalnii-festival-v-gorode 1

Stereo Weekend с Новым Радио – гэта самы вялікі музычны фэст у Менску. За два дні на пляцоўцы фестывалю выступае каля 30 музыкантаў. Сярод якіх вядомыя выканаўцы, даўно знаёмыя публіцы, і маладыя каманды, чыя творчасць з’яўляецца яркім выбліскам і глытком свежага паветра ў свеце музыкі. Мэту фестывалю арганізатары апісваюць як паказ, таго, што ў Менску можна сабраць на адной пляцоўцы музыкаў еўрапейскага фармату самых розных кірункаў.

Сустрэча з Ягорам Рытвінскі адбудзецца 6 кастрычніка а 14.00. Для ўдзелу трэба зарэгістравацца.

Пасля лекцый будзе арганізавана публічная дыскусія па сучасных формах правядзення вулічных святаў. Пошук новых падыходаў да арганізацыі культурных мерапрыемстваў, абмеркаванне прапаноў па фармаце і праграме вулічных мерапрыемстваў, па тэмах, годных асвятлення падчас святкавання 1000-годдзя Брэста.

Гэта будзе ўжо 5-ая сустрэча ў рамках праекта “# 999”. Нагадаем, што яго мэта – стварыць публічную дыскусію па сучасных формах правядзення вулічных святаў, прынесці новыя ідэі ў арганізацыю публічных вулічных фестываляў Берасця.

*Сустрэчы будуць цікавыя для арганізатараў разнастайных мерапрыемстваў, або тых людзей, якія зацікаўлены ў фарміраванні культурнага асяроддзя Берасця.