Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Дзедзіч & Ко

“Дзедзіч” да пачатку вучэбнага году запускае бясплатныя анлайн-курсы для студэнтаў

Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” запускае бясплатныя анлайн-курсы па 6 дысцыплінах. Для апгрэйда мазгавой “аператыўкі” трэба прайсці па спасылцы ды абраць той курс, які вас цікавіць. Кідаць усё і ліхаманкава паглыбляцца ў новыя веды не трэба: курсы не носяць “акцыйны характар” і заўсёды даступныя для вывучэння. Але першыя 20 чалавек, якія пройдуць курсы, атрымаюць бонус.

Навучальныя матэрыялы былі распрацаваны ў межах “Тыдня асабістай эфектыўнасці”. Гэта тыднёвы курс трэнінгаў, якія АРР “Дзедзіч” праводзіла сярод студэнтаў у лютым 2018 года. Кожны курс – аўтарская распрацоўка вопытнага трэнера, якая аформлена самімі ўдзельнікамі. Трэнінгі не абмежаваны кваліфікацыйнымі рамкамі і разлічаны на кожнага, хто жадае пашырыць свой кругагляд.

2018-09-05_17-46-13

Курсы, якія даступныя зараз:

  • Майстэрства публічных выступаў. Матэрыял, які дапаможа не губляцца перад незнаёмай аўдыторыяй, здабыць халодную ўпэўненасць спікера і пазбавіцца ад слоў-паразітаў. За прапампоўку прамоўніцкіх навыкаў адказвае Аляксей Бурносенка – эксперт у майстэрстве публічных выступаў. На мове практыкі вяшчае з 1999 года, штогод прысвячаючы выкладанню каля 600 гадзін.
  • Тайм-менеджмент. У першую чаргу курс прызначаны для хранічных пракрастынатараў са стажам. Ён дапаможа навучыцца кіраваць уласным часам, прыярытэтна размяркоўваць свае планы і справы. За вучэбным курсам стаіць Лана Руднік – практыкуючы трэнер з дваццацігадовым стажам. Свае веды чэрпала пры дапамозе дадатковай адукацыі ў шэрагу еўрапейскіх краін і ЗША. Іх жа (акрамя практычных трэнінгаў) ужыла ў напісанні кніг па менеджменце і арганізацыйным развіцці.
  • Падарожжа крок за крокам. У гэтым курсе дасведчаны падарожнік Аляксандр Гойшык навучыць нават самага заўзятага дамаседа падрыхтавацца да падарожжа. Давяраць матэрыялу варта хоць бы таму, што Аляксей да сваіх 30 год наведаў 52 краіны свету і ведае, пра што кажа.
  • Як дасягнуць мэты? Матэрыялы гэтага курсу будуць карысныя кожнаму чалавеку. Ён дапаможа правільна ставіць перад сабой “рабочыя мэты” і даведацца пра метады іх дасягнення. Трэнінг распрацаваны Юліяй Чыпурных – чалавекам, які з 2002 года працуе з наборам і навучаннем персаналу.
  • Як студэнту знайсці працу. Адзін з самых актуальных курсаў у 2018 годзе. Ён падыдзе абсалютна ўсім, бо добра складзенае рэзюмэ ды бездакорная самапрэзентацыя на сумоўі – залог поспеху ў здабыцці новага месца працы. Матэрыялы падрыхтаваны Ірынай Волкавай – намеснікам старшыні грамадскага аб’яднання “Клуб дзелавых жанчын”. Больш за 13 гадоў яна праводзіць трэнінгі па фінансавай пісьменнасці і эфектыўным пошуку працы.
  • Што такое НДА? Гэты курс падыдзе для тых, каму цікава жыццё грамадскіх арганізацый і хто падумвае стаць валанцёрам. НДА зараз – гарадскі бронецягнік, што вязе пазітыўныя змены ў розных сферах. Матэрыял падрыхтаваны арганізатарамі курсаў – Агенцтвам рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”.

Цяпер пра галоўнае. Для таго, каб атрымаць сертыфікат аб паспяховым праходжанні курса патрэбна:

  • Выбраць курс;
  • Уважліва яго вывучыць;
  • Прайсці фінальны тэст;
  • Атрымаць сертыфікат.

2018-09-05_17-48-59

Усе курсы без выключэння нясуць новую і карысную інфармацыю, якой вы зможаце аўтарытэтна фарсіць перад сябрамі, знаемымі ды калегамі. Калі вы адчуваеце, што курс патрабуе дапрацоўкі, ці вы не можаце заснуць, не падзякаваўшы распрацоўшчыкам, то ў нас для вас добрыя навіны: да кожнага курсу можна пакідаць водгукі і ўсе яны будуць апрацаваны.

Першыя 10 чалавек якія прайшлі адзін з курсаў, атрымаюць друкаваную версію ўсіх 6 курсаў. Для гэтага неабходна даслаць у асабістыя паведамленні сертыфікат аб вывучэнні любога курса.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *