Вітаюцца заяўкі з усёй Беларусі, узрост кандыдатаў і кандыдатак ад 18 гадоў.

87ba06ea05640f3aee47c1e5b7ad35ae[1]

Заяўкі не рэцэнзуюцца. Прыём паводле конкурсу. Навучанне ў Школе — бясплатнае, група — 15-20 чалавек. Сертыфікат аб заканчэнні Школы не замяняе дыплома афіцыйных навучальных устаноў. Заяўкі для паступлення на курс 2018-2019 дасылайце на адрас [email protected] да 21 верасня 2018 г.

Пра вынікі прыёмнай кампаніі будзе паведамлена на пачатку кастрычніка на сайце lit-bel.org і ў паштовай рассылцы на адрасы, пададзеныя ў заяўках. Заняткі ў Школе маладога пісьменніка пачынаюцца ў кастрычніку і праходзяць у Мінску два разы на месяц па суботах цягам васьмі месяцаў. Фармат: практычныя заняткі з пастаяннымі выкладчыцамі, лекцыі і майстар-класы запрошаных навукоўцаў і аўтараў.

У заяўцы:

  • уласны празаічны мастацкі тэкст любога жанру на беларускай альбо рускай мове аб’ёмам 2-5 старонак;
  • матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце вучыцца ў Школе пісьменніка;
  • спіс з 5-10 кніг ці пісьменнікаў або пісьменніц, якія на вас паўплывалі найбольш.

Правілы афармлення заяўкі:

  1. Тэма ліста: Школа 2018-2019
  2. Вашыя прозу, матывацыйны ліст і спіс кніг дасылайце разам адным файлам у фармаце .doc. На першай старонцы пазначце сваё імя і прозвішча, адрас пражывання, дату нараджэння, e-mail і кантактны нумар тэлефона.
  3. Файл назавіце лацінкай наступным чынам ― “вашае прозвішча, ніжняе падкрэсліванне, вашае імя”, напрыклад: Pashkevich_Alaiza.doc або Bahdanovich_Maksim.doc.

Школа маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” працуе з 2012 г. як нефармальны адукацыйны праект для дарослых. На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыцамі, лекцыях і майстар-класах запрошаных навукоўцаў і аўтараў маладыя, апантаныя літаратурай людзі вучацца чытаць і пісаць прозу і слухаць сябе ды іншых.

Пра праект
Школа маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” працуе з 2012 г. як нефармальны адукацыйны праект для дарослых. На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыцамі, лекцыях і майстар-класах запрошаных навукоўцаў і аўтараў маладыя, апантаныя літаратурай людзі вучацца чытаць і пісаць прозу і слухаць сябе ды іншых.

Заняткі:
Заняткі ў Школе маладога пісьменніка пачынаюцца ў кастрычніку і праходзяць у Мінску два разы на месяц па суботах цягам васьмі месяцаў. Фармат: практычныя заняткі з пастаяннымі выкладчыцамі, лекцыі і майстар-класы запрошаных навукоўцаў і аўтараў.

Навучанне ў Школе — бясплатнае, група — 15-20 чалавек. Сертыфікат аб заканчэнні Школы не замяняе дыплома афіцыйных навучальных устаноў.

Падрабязней пра Школу чытайце ТУТ

by.odb-office.eu