У Мінску прайшла прэзентацыя анлайн-платформы ZMENA.CITY, на якой удзельнікі распрацавалі ідэі праектаў папаляпшэння гарадоў і даведаліся пра магчымасці платформы.

Аўтар праекта ZMENA Надзея Ількевіч на прэзентацыі правяла майстар-клас «Як распрацаваць ідэю гарадскога праекта ці палепшыць яе». Удзельнікі прыйшлі з рознымі ідэямі: развіццё суседскай супольнасці праз упарадкаванасць двароў, стварэнне зон адпачынку ў выглядзе арт-аб’ектаў, развіццё скаўцкага руху, арганізацыя фэсту і інш. Дзякуючы працы ў групах, былі дапрацаваны пададзеныя ідэі і створаны новыя. Зараз гэтыя ідэі можна развіваць і пачаць рэалізоўваць.

_lkl82b8HFk

Калі вы хочаце навучыцца ствараць гарадскія праекты – заходзьце на бясплатную платформу zmena.city. Online-курс ZMENA складаецца з двух этапаў: асноўны курс (7 урокаў) і «прасунуты» курс (3 урокі). Кожны ўрок складаецца з відэалекцый, інтэрв’ю з экспертам, канспекта і заданняў.

Асноўны курс ZMENA дапаможа пачаткоўцам прайсці шлях «ад стварэння ідэі праекта да яе рэалізацыі». На курсе студэнты пазнаюць, як аформіць ідэю ў праект і знайсці каманду мары. Навошта праводзіць даследаванне для праекта, што такое краўдфандынг і фандрайзінг, як узаемадзейнічаць з дзяржавай. Таксама эксперты раскажуць, як уцягнуць супольнасць у свой праект і як зрабіць так, каб пра ініцыятыву пісалі ў СМІ.

Курс для «прасунутых» расказвае пра ролю крэатыўных індустрый у развіцці горада, урбаністыцы і развязку гарадскіхпраблем (даступнасць, экалогія, інклюзія).

Пройдучы навучанне ў ZMENA, студэнты змогуць палепшыць бізнес-навыкі, знайсці аднадумцаў і разам з імі змяніць свойгорад да лепшага!

Урокі распрацаваны Надзеяй Ількевіч — адмыслоўцам па сацыякультурным праектаванні, прадусарам «Шоу «Горад», аўтарам праектаў па развіцці гарадоў і супольнасцяў, MA in Cultural Management (Шанінка, Масква), MA candidate inCommunication & Development (Ohio University, USA).

MjJgPX6pnMI

Бясплатная анлайн-платформа ZMENA: http://zmena.city/

Курс даступны на адукацыйнай платформе STEPIK.ORG: https://stepik.org/course/10404/

Анлайн-школа «ZMENA» рэалізуецца Цэнтрам Культурнага Менеджменту пры ўдзеле Майстэрні сацыяльнага кіно, прыспрыянні Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыі Pact і пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Дадатковая інфармацыя: +375 25 508 96 05 (Ангеліна) / [email protected]

[supsystic-social-sharing id="1"]