Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Дзедзіч & Ко

29 жніўня запрашаем на дыскусію “Захаванне і рэвіталізація гістарычных будынкаў і гарадскога асяроддзя” з Андрэем Далгоўскім

29 жніўня (серада) у межах цыклу сустрэч “Мадэрнісцкая прагулка” пройдзе дыскусія аб магчымасцях захавання архітэктурнай спадчыны. Арганізатар мерапрыемства – валанцёрскі праект “Брэсцкі канструктывізм”.

fJvH0awkHDg

Гэтым разам будзем весці размову пра магчымасці захавання і абароны гістарычных аб’ектаў, абмяркуем праблемы рэканструкцыі і рэстаўрацыі мадэрнісцкіх будынкаў. Таксама размова пойдзе аб праектаванні і планаванні ў гістарычным гарадскім асяроддзі Брэста.

Дыскусію будзе весці Андрэй Далгоўскі – архітэктар. Аўтар кнігі “Brześć nad Bugiem. Podróż w czasie 1919-1939”. Уваход на мерапрыемства вольны.

Што: дыскусія “Захаванне і ревіталізація гістарычных будынкаў і гарадскога асяроддзя”.

Дзе: г. Брэст, вул. Маякоўскага 46.

Калі: 29 жніўня (серада) а 18:30.

Хто: архітэктар Андрэй Далгоўскі, аўтар кнігі “Brześć nad Bugiem. Podróż w czasie 1919-1939”.

 Паводле арганізатараў

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *