6KxVXLUi8f4“Да сёння ў Беларусі слаба развіта сістэма папулярызацыі нацыянальнай гісторыі. З гэтага сыходзіць місія рэдакцыі — пераадолець разрыў паміж навукай і масавымі ведамі. Сярод аўтараў — найлепшыя гісторыкі-навукоўцы, а пішуць яны пра розныя эпохі, герояў і ліхадзеяў”, — апісваецца канцэпцыя выдання. Адзін нумар каштуе 5.50 рублёў. Набыць можна ў кнігарнях Менска і на сайце http://halijafy.by.

Рубрыкі часопіса: Адкуль наш род, Біяграфія, Палітыка, Рэч Паспалітая, Вайсковая слава, СССР, Народы Беларусі, Пра-свет, Турыстычныя кірункі, Наша страва, Кухонныя гісторыі, Простыя рэчы, Гаспадарка, Анекдоты, Комікс. Аўтары артыкулаў: Вячаслаў Насевіч, Сяргей Палехаў, Вольга Бабкова, Дзяніс Лісейчыкаў, Алесь Казакоў, Сяргей Токця, Зміцер Дрозд, Уладзіслаў Іваноў, Сяргей Богдан, Варвара Кухарэнка, Алесь Белы, Андрэй Кіштымаў.

Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

 

[supsystic-social-sharing id="1"]