Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Адукацыя

PRodvizhenie-2018: запрашаем узяць удзел у новай адукацыйнай праграме

Хочаце зрабіць сваю арганізацыю альбо ініцыятыву больш уплывовай і заўважнай у публічнай прасторы? Навучыцца асновам сувязяў з грамадскасцю (PR) і майстэрству правядзення трэнінгаў? Заяўляйцеся да ўдзелу ў праекце PRodvizhenie-2018! 

Public-Relations-pic1-e1534195181412[1]

У межах праекту будуць працаваць Школа PR і медыякампетэнцый, Школа плюралізму (трэнінг для трэнераў), а таксама адбудзецца беларуска-нямецкі Форум партнёрства.

Школа PR і медыякампетэнцый складаецца з двух аднолькавых трэнінгаў, якія адбудуцца 21-23 верасня ў Гродна і 12-14 кастрычніка ў Брэсце.

Тут вы атрымаеце веды пра розныя інструменты для працы з грамадскасцю (распрацоўка PR-кампаній, інфаграфікі, праца ў сацыяльных сетках і г. д.) для папулярызацыі сваёй дзейнасці, навучыцеся распрацоўваць планы медыякампаній, а таксама працаваць з журналістамі.

Дадатковым бонусам удзелу ў Школе будуць  індывідуальныя парады ад дасведчаных ментараў па распрацоўцы сваіх кампаній і візуальных прадуктаў (лепшыя з іх будуць уключаныя ў электронны дапаможнік PRodvizhenie, які будзе створаны ў межах праекта).

Запоўніць заяўку на ўдзел у Школе можна да 2 верасня.

Школа плюралізму і дэмакратыі – гэта трэнінг для трэнераў, які адбудзецца 7-11 лістапада  ў Гродна.

Тут вы засвоіце асновы трэнерскага майстэрства: навучыцеся планаваць свае трэнінгі і асобныя заняткі (вызначаць рэалістычныя мэты навучання, выбіраць эфектыўныя метады навучання, планаваць змест і г.д).

Асаблівы фокус будзе зроблены на тое, як планаваць навучальныя праграмы, скіраваныя на пашырэнне дэмакратычных каштоўнасцяў (плюралізм, свабода слова і іншыя правы чалавека).

Дасведчаныя ментары дапамогуць вам падрыхтаваць і правесці некаторыя з распрацаваных у межах праекта трэнінгаў і заняткаў.

Запоўніць заяўку на ўдзел у Школе плюралізма можна да 2 кастрычніка.

Нямецка-беларускі Форум Партнёрства пройдзе 7-08 снежня ў Брэсце.

Тут будуць прадстаўленыя цікавыя беларускія і нямецкія прыклады працы, скіраванай на папулярызацыю грамадскай дзейнасці ў рэгіёнах.

Майстэрня будучыні дапаможа спланаваць сумесныя (у тым ліку беларуска-нямецкія) праекты, скіраваныя на ўмацаванне іміджу грамадскіх ініцыятыў, а таксама на павышэнне здольнасці гэтых ініцыятыў вырашаць важныя мясцовыя пытанні і ўплываць на мясцовую павестку дня.

Падчас Форума таксама будуць арганізаваныя майстар-класы ад беларускіх і нямецкіх экспертаў на тэмы рэгіянальнага развіцця, сувязяў з грамадскасцю, нефармальнай адукацыі, прасоўвання дэмакратычных каштоўнасцяў

Форма заяўкі на Форум будзе даступная пазней.

Праграму PRodvizhenie-2018 сумесна ажыццяўляюць:

Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна)

Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна)

Брэсцкі мясцовы фонд рэгіянальнага развіцця

Coopforum International (Германія).

 

3sektar.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *