18 жніўня ў Лепелі ва Урочышчы Цмока адбудзецца V Міжнародны фестываль міфалогіі “У госці да Лепельскага Цмока”. 

cmok_face

Праграма:

“Музычны алімп”

11.00-11.15 Цмок і арганізатары вітаюць гасцей і ўдзельнікаў
11.15-11.45 Парад удзельнікаў фэсту (Беларусь, Эстонія, Расія, Польшча)
11.45-12.00 Напрамак супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай прадстаўляе Таварыства з абмежаванай адказнасцю “БЕЛАКІТ”
12.00-12.20 Прэзентацыя песень беларускіх перасяленцаў,што запісаныя па сібірскіх вёсках, прадстаўляе гурт аўтэнтычнай песні “Крывічы”, г.Іркуцк (Расія)
12.20-13.00 Калектыў эстонскага народнага танца “Paikeseratas”, г. Нарва (Эстонія)
13.00-13.50 “Рэй”- ансамбль народнай песні і танца, г.Мінск (Беларусь)
13.50-14.40 “Рада”- фолькгурт традыцыйнага мужчынскага спеву г.Мінск (Беларусь)
14.40-15.25 “Warsobe”-музычны гурт у стылі worldmusic, г.Мінск (Беларусь)
15.25-16.30 “Лепшае і новае”-спявае Зміцер Вайцюшкевіч ( Беларусь)
16.30-17.20 “Harotnicamix”-музычны гурт аўтарскай песні ў спалучэнні электронных і акустычных інструментаў, г.Мінск (Беларусь)
17.20-18.30 “Восьмыдзень”-музычны гурт у стылі эксперыментальнага фольку, г.Віцебск (Беларусь)
18.30-19.40 “Рокаш”-традыцыйны ўдзельнік фестывалю, музычны гурт у стылі фольк-року, г.Мінск (Беларусь)
19.40-20.30 “Nevrida”-музычны гурт у стылі фэнтазі-фольк, г.Мінск (Беларусь)
20.30-21.15 “Рэха”-музычны гурт у стылі шансон-рок, г.Мінск (Беларусь)
21.15-22.10 “НагУаль”-музычны гурт у стылі фольк-мадэрн, г.Мінск (Беларусь)

“Дзіцячы пагорак”

13.00 Інтэрактыўныя гульні для дзетак ладзіць акцёр, драматург Васіль Дранько-Майсюк.

Самыя спрытныя і ўмелыя змогуць разам з суполкай Terramalbum змайстраваць для сябе ляльку-выканаўцу жаданняў, альбо сплесці прыгожы пояс.

“Танцавальная лагчына”

14.00 Запрашаем аматараў беларускай песні і побытавых танцаў прыняць удзел у майстар-класах, арганізаваных нашымі гасцямі, гуртом аўтэнтычнай песні іркуцкай гарадской грамадскай арганізацыі “Беларускі клуб “Крывічы”.

“Даліна майстроў”

11.00 Майстры і рамеснікі Беларусі прадстаўляць вырабы народных промыслаў, праводзяць майстар-класы па вырабе сувенірнай прадукцыі з прыродных матэрыялаў

“Кулінарны востраў”

11.00 Прапануе шэдэўры народнай кухні ад беларускіх аграсядзіб, вясковых падвор’яў, кулінараў-аматараў народай кухні і прафесіяналаў. Будзе праведзены кулінарны тур-конкурс “Ежа ад Цмока” – клёцкі з душамі.

Беларускіарт-паб “Torvald” прапануе душэўную кухню і адмысловыя напоі.

“Турыстычнае ўзбярэжжа”

11.00 Турыстычныя ўстановы і індывідуальныя прадпрымальнікі ў сферы турызму прапануюць пазнаёміцца з цікавымі магчымасцямі адпачынку.

“Магічны яр”

19.30 Сакральныя таямніцы традыцый і павер’яў нашых продкаў прыадчыняць знаўцы залатых правіл народнай культуры, аўтары шматлікіх выданняў па этнаграфіі і фальклору Янка Крук і Аксана Катовіч. Сустрэча з імі прызначана ў МІФІЧНЫМ ЯРЫ.

НЕ прапусціце!

Лепельскі Цмок жадае добрага настрою, прыемнага адпачынку і пазітыўных эмоцый.

Да сустрэчы!

Паводле арганізатараў

[supsystic-social-sharing id="1"]