Беларусы і беларускі запрашаюцца на Study Visits in Gdynia 8-20 кастрычніка / 5-17 лістапада 2018 года ў Гдыню (Польшча). 

37124606_10156730388222042_92980346831765504_o[1]

Мэта праекта – прадэманстраваць удзельнікам/цам дынаміку развіцця Польшчы з моманту падзення камунізму, пазнаёміць з дэмакратычнымі пераўтварэннямі, што адбыліся ў краіне. Удзельнікі/цы будуць сустракацца з палітыкамі, супрацоўнікамі грамадскіх арганізацый, польскімі студэнтамі і лакальнымі актывістамі. Працоўная мова – руская, заяўкі прымаюцца да 31 ліпеня 2018 года.

Удзельнікам і ўдзельніцам забяспечваюцца пражыванне, харчаванне, праезд у мясцовым транспарце. Таксама арганізатары падтрымаюць з бясплатнай шэнгенскай візай. Каб стаць удзельнікам/цай, неабходна запоўніць анкету анлайн.

Адукацыйныя візіты — гэта выдатная магчымасць:

  • упершыню або бліжэй пазнаёміцца з Польшчай;
  • даведацца больш аб рабоце органаў мясцовага самакіравання, лакальнага бізнесу, СМІ, адукацыйных структур;
  • наведаць дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі;
  • пазнаёміцца з паспяховымі кейсамі «праблемных жывых пытанняў»;
  • акунуцца ў польскую культуру і гісторыю

by.odb-office.eu

 

[supsystic-social-sharing id="1"]