14-19 жніўня ў Бычках – на радзіме Васіля Быкава – пройдзе “Брэнд беларускай культуры”, на які запрашаецца моладзь ад 18 да 30 гадоў. Удзельнікі змогуць сумясціць адпачынак, нефармальнае навучанне на свежым паветры ды працу па ўладкаванні тэрыторыі каля дома-музея пісьменніка. 

56ceb43b-2a24-4697-9569-f8fb9d901d4c

Удзельнікаў летніка чакае насычаная цікавая праграма ды атмасфера. У межах летніка ўдзельнікі:

  • Будуць мець сустрэчы і лекцыі з беларускімі творцамі і грамадскімі ды культурнымі дзеячамі;
  • Займацца ўпарадкаваннем школы В. Быкава і прыборкай тэрыторыі;
  • Прымуць удзел у распрацоўцы канцэпцыі, ініцыятываў і праектаў па прасоўванні беларускай культуры;
  • Будуць мець магчымасць адпаmчыць, завесці новыя знаёмствы, пазнаёміцца з прыродай і культурай мясцінаў Быкава.

Умовы

 Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне ўдзельнікаў. Пражываць яны будуць у намётах на тэрыторыі сядзібы.

Удзельнікам трэба запоўніць анкету  да 5 жніўня.

Дадатковыя пытанні можна задаць праз мэйл: [email protected]

Паводле арганізатараў