Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

У Магілёве з’явілася лесвіца-вышыванка.

20 літраў фарбы, 3 месяцы працы – і звычайная шэрая лесвіца ператвараецца ў новы арт-аб’ект. Праект, прыдуманы выпускнікамі школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца», не патрабаваў ні асаблівых укладанняў (акрамя працоўных), ні знакамітых графіцістаў з Бразіліі. Дастаткова было накрэсліць на прыступках простыя геаметрычныя формы – і вуаля: цяпер магілёўцы ходзяць на гарадскі пляж па «вышыванцы» і радуюцца нацыянальнаму каларыту, які стаў часткай гарадской прасторы.

Нягледзячы на тое, што над праектам працавалі шматлікія валанцёры і выпускнікі школы гарадскіх ініцыятыў, на працу пайшло тры месяцы з-за ўмоў надвор’я і складанасці нанясення малюнка.

Крыніца onliner.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *