“Зялёная сетка” і МГЦ “Фіяльта”  абвяшчаюць набор на тыднёвы інтэнсіў па экалагічнай журналістыцы. 

Да ўдзелу запрашаюцца “зялёныя” валанцеры і актывісты экалагічных арганізацый, якія хочуць пісаць і здымаць пра хвалюючыя іх тэмы, а таксама пачынаючых журналістаў, якім было б цікава распрацаваць новыя ідэі.

На інтэнсіве разбяруць, што такое экалагічныя каштоўнасці, як ствараць мультымедыйныя праекты і як з дапамогай тэкстаў, відэа і фотаздымкаў распавядаць пра важлівае так, каб быць пачутым.

Па выніках курса ўсе удзельнікі створаць мультымедыйныя праекты, якія будуць апублікаваныя на “Зялёным партале”

Інтэнсіў складаецца з трох этапаў:

  • 18-18 ліпеня – двухдзённы варкшоп па “зялёнай” журналістыцы, стварэнне праектаў
  • 20 ліпеня – сустрэча з ментар_камі
  • 23 ліпеня – прэзентацыя праектаў

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету па  спасылцы, дэдлайн – 12 ліпеня

Крыніца.

[supsystic-social-sharing id="1"]