Задзіночанне беларускіх студэнтаў па папярэдняй дамоўленасці з уладальніцай арганізоўвае валанцёрскі летнік на адной з самых прыгожых архітэктурных пабудоў Беларусі — сядзібе Святаполк-Чацвярцінскіх у Жалудку. 

IMG_1093_220copy[1]

Калі: 20-27 ліпеня 2018 года.
Дзе: Жалодок, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць.

Абраныя ўдзельніцы/кі кожны дзень будуць выконваць нескладаныя рамонтныя працы і акультурваць тэрыторыю вакол сядзібы, а ўвечары насалоджвацца культурнай праграмай.

На працягу летніку вы зможаце не толькі паўдзельнічаць у рэстаўрацыі сядзібы, але і папрацаваць у камандзе, пазнаёміцца з ЗБСаўцамі яшчэ бліжэй і адшукаць сяброў.

Што вас чакае:

Тымбілдынг! На працягу летніку вы зможаце не толькі паўдзельнічаць у рэстаўрацыі сядзібы, але і папрацаваць у камандзе, пазнаёміцца з ЗБСаўцамі яшчэ бліжэй і адшукаць сапраўдных сяброў!

Маляўнічыя месцы! Жалудок — адзін з найстарэйшых населеных пунктаў ВКЛ. Ужо ў 1490 г. князь Казімір пабудаваў у Жалудку першы драўляны касцёл (які потым шчасліва згарэў). Зараз гэта вельмі файнае месца з своеасаблівай атмасферай і прыгажэйшымі мясцінамі.

Вячэрняя праграма! А ўвечары цябе чакаюць лекцыі і семінары, тусіч на прыродзе і незабыўныя вячоркі ля вогнішча

З сабой абавязкова трэба мець:

  • амёт (але можна аб’яднацца з іншымі ўдзельніцамі/камі);
  • спальнік;
  • дыванок;
  • ручнік;
  • посуд (кубак, талерка – пажадана глыбокая, відэлец, лыжка);
  • асабістыя гігіенічныя сродкі;
  • цёплае адзенне;
  • працоўнае адзенне і пальчаткі;
  • дажджавік;
  • асабістая аптэчка;
  • ародкі ад насякомых;
  • ліхтарык – можна на тэлефоне;
  • зарадка для тэлефона ці паўэрбэнк.
Падаць заяўку можна па спасылцы. Там жа – пачытаць падрабязнасці.
Кошт: Арганізацыйны ўнёсак - 40 рублёў на дарогу і пакрыццё выдаткаў на харчаванне. Арганізатаркі загадзя браніруюць месцы ў транспарце і набываюць ежу на ўсе дні летніка.
Дэдлайн – 9 ліпеня 2018 года.

Фото ў анонсе – twinshotel.blogspot.com

adukacyja.info

[supsystic-social-sharing id="1"]