У рамках доўгатэрміновай адукацыйнай праграмы «Акадэмія грамадзянскай супольнасцi» ты зможаш знайсці натхненне, навучанне і падтрымку для сваіх ідэй і мараў.

612caadaac39ec1_300x300[1]

Праграма будзе дзейнічаць да канца красавіка 2019, падчас яе ты зможаш прайсці адукацыйны семінар у Чэхіі, натхніцца ад лепшых беларускіх, польскіх, славацкіх і чэшскіх ініцыятываў і арганізацый, паспрабаваць на практыцы рэалізаваць свае ідэі, адшукаць шматновых сяброў і развівацца асабіста.

Удзел у праграме бясплатны.

Арганізатары аплочваюць праезд на семінар, харчаванне і пражыванне ў Чэхіі, выдаткі падчас семінараў і паездак па Беларусі.

Заўку на ўдзел у праграме можна запоўніць анлайн да 15.06.2018.

Першая сустрэча пройдзе ў Чэхіі з 21-28.7.2018, дзе для 20 абраных удзельнікаў_ц будзе арганізаваны навучальны семінар. Дэталі будуць высланыя абраным удзельнікам за месяц да семінара.

Акадэмія дапаможа:

  • Атрымаць веды на тэмы, якія цікавяць, і інструменты для вырашэння праблем
  • Атрымаць досвед практычнай рэалізацыі сваёй ідэі
  • Пазнаёміцца з досведам лепшых беларускіх ініцыятыў і арганізацый з магчымасцю будучай супрацы/валанцёрства
  • Пазнаёміцца з аднадумцамі з усёй Беларусі
  • Атрымаць веды ў многіх галінах – як планаваць і заахвочваць сваю супольнасць у рашэнне лакальных пытанняў, як прыцягваць увагу да сваіх мараў, і як іх потым рэалізаваць

    Патрабаванні:

  • Маладыя актыўныя беларусы_кі ва ўзросце ад 18 да 22 гадоў.
  • Удзельнікі_цы, гатовыя ўдзельнічаць ва ўсіх семінарах і адукацыйных паездках праграмы.
  • Адукацыя, праца, валоданне ангельскай мовай або наяўнасць візы для ўдзелу ў праекце не маюць значэння.

Часткай праграмы Акадэміі таксама будуць паездкі па Беларусі з мэтай пазнаёміцца з практыкай і вопытам лепшых беларускіх недзяржаўных арганізацый і ініцыятыў. Там ты зможаш пазнаёміцца з беларускімі актывіст_камі, знайсці натхненне для сваіх уласных ідэй або паспрабаваць скарыстацца магчымасцю дапамагчы у гэтых ініцыятывах як валанцёр_ка.

Крыніца: adukacyja.info
Кантакты: па ўсіх пытаннях звяртайцеся на электронную скрыню: [email protected]

[supsystic-social-sharing id="1"]