«Арт Сядзіба» ладзіць моладзевы летнік «Беларусам быць годна». Летнік будзе праходзіць 26-29 ліпеня непадалёк ад Мінску. На летнік запрашаецца моладзь ад 18 гадоў. Удзел бясплатны.FoXu8OFSIck[1]

Летнік «Беларусам быць годна» ўнікальны сваёй праграмай. Гэта не проста сухія лекцыі і традыцыйныя майстар-класы. Праграма летніку насычаная інтэрактывамі, гульнямі, а таксама культурнымі размовамі і выступамі.
Мадэратары летніку — каманда «Арт Сядзібы»: культурніцкія дзеячы, аўтары паспяховых праектаў і проста людзі, якія натхняюць.

Мы імкнемся сабраць разам актыўных людзей, якія захапляюцца беларускай культурай, мастацтвам і актыўныя ў сваёй грамадскай дзейнасці.  У выніку летніка мы гарантуем, што вы знойдзеце новых знаёмых і сяброў, а таксама станеце рухавіком беларускай культуры. Жыць удзельнікі будуць у намётах. Намёты і харчаванне запяспечваюцца самімі ўдзельнікамі.

Чакаем вашыя заяўкі да 1 ліпеня: docs.google.com

vk.com/letnikas2018

[supsystic-social-sharing id="1"]