30 траўня ў 19.00 адбудзецца анлайн-сустрэча на тэму “Як стварыць паспяховы мультымедыйны анлайн-праект”, якую правядзе ўкраінскі эксперт Раман Заяц.

MJOY-0039[1]

Анлайн-сустрэча будзе карысная журналістам, маркетолагам і менеджэрам рэгіянальных і нацыянальных медыя Беларусі, кіраўнікам медыяпраектаў НДА, а таксама ўсім зацікаўленым у стварэнні паспяховых медыяпраектаў.

Раман Заяц – дырэктар «MJoyMultimedia», эксперт па пытаннях радыёвяшчання, медыя-тренер, журналіст. Выкладчык-эксперт праграмы па медыякамунікацыях Уку. Заснавальнік і кіраўнік студэнцкай радыёстанцыі «Radio 412» .Тренер і кіраўнік «Ukrainian-Polish RadioSchool». У мінулым – заснавальнік і генеральны дырэктар радыёстанцыі «Радиоман» (Львоў), праграмны прадзюсар радыёсеткі «RMF Media Group» (Украіна, Польшча), дырэктар «FM Галічына».

Анлайн-сустрэча адбудзецца ў рамках сумеснага праекта установы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых” Студыя карысных кампетэнцый “, грамадскай арганізацыі” Цэнтр “Трэці сектар”, Магістарскай праграмы па медыякамунікацыі Украінскага каталіцкага універсітэта (Львоў, Украіна) і Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра им.Й. Рау пры падтрымцы Deutsche Welle Akademie.

Каб удзельнічаць у анлайн-сустрэчы, неабходна зарэгістравацца.

3sektar.by