Хочаш працаваць з дзецьмі? З сеньёрамі? З мясцовай супольнасцю рознага ўзросту? А, можа, дапамагаць у бібліятэцы і арганізоўваць розныя мерапрыемствы? Табе цікава ідэя валанцёрства, ёсць жаданне атрымаць карысны досвед і веды? Знаёмся з прапановамі -валанцёрства на балтыйскім узбярэжжы, у Гдыні (Польшча) – можа, знойдзеш нешта для сябе!

18902977_1345038818947704_678332549_n[1]

Праект у дзіцячым садку

Пачатак праекта: 1 верасня 2018 (адно месца), 1 кастрычніка 2018 (другое месца) ( праект 12 месяцаў)

Валанцёр_ка будзе працаваць у дзіцячым садку ў Гдыні. Установа мае доўгую гісторыю і багатыя традыцыі. Іх галоўнай мэтай з’яўляецца дапамога здаровым і хворым дзецям у працэсе развіцця ўласных адносін са светам, развіццё іх самабытнасці і высокай самаацэнкі, а таксама падрыхтоўка да пачатковай школы.

Валанцёр_ка EVS мае магчымасць свабоднага і паступовага паглыблення ў працу арганізацыі. Прыклады задач для валанцёр_ак:
– актыўны ўдзел у працы арганізацыі на працягу ўсяго працоўнага дня,
– падтрымка дзяцей-інвалідаў у групе
– арганізацыя забаваў з дзецьмі
– догляд за дзецьмі і іх паводзінамі
– арганізацыя розных тэматычных мерапрыемстваў пад кіраўніцтвам настаўнікаў,
– прэзентацыя ўласных хобі ці ўласнай краіны і культуры,
– дапамога і арганізацыя івэнтаў
– арганізацыя забаваў, паказаў, спектакляў, выставаў, навучанне вершам, рэлаксацыйным тэхнікам, роднай мове валанцёра.

3-602x400[1]

Праект “Бібліятэка з захапленнем”

Пачатак праекта: 1 верасня 2018 (12 месяцаў)

Бібліятэка займаецца арганізацыяй рознага тыпу івэнтаў: выставак, летніх біблятэк на пляжы, музычных канцэртаў, спектакляў, лекцый, спатканняў з аўтарамі і чытанняў, мастацкіх заняткаў і шмат іншага.

Валанцёрства ў арганізацыі дае магчымаць атрымання досведу ў арганізацыі культурных мерапрыемстваў, нефармальнай адукацыі і паглыблення ў тэму – як гэта – працаваць у бібляіэцы.

Бібліятэка складаецца з 23 філіялаў, якія размешчаны па ўсёй Гдыні, але валанцёр_ка будзе працаваць у асноўным у адным з іх. Валанцёр_ка будзе працаваць з людьмі рознага ўзросту і нацыянальнасці. Будзе падтрымліваць працаўнікоў бібліятэцы ў іх штодённай працы, напрыклад:
– Вядзенне моўных курсаў (ангельская, па магчымасці і родная мова валанцёр_кі)
– Прэзентацыя пра краіну валанцёр_кі
– Падрыхтоўка і дапамога ў арганізацыі летняй “Біблятэкі на пляжы”
– Фота і / або відэа для бібліятэкі
– Уласныя аўтарскія праекты валанцёр_кі
– Узаемадзеянне з мясцовай моладдзю – наведвальнікамі бібліятэкі

 

Асацыяцыя для дзяцей і моладі “Вітава”

Пачатак праекта: 1 верасня 2018 (12 месяцаў)

Асацыяцыя займаецца працай з дзецьмі (8-13 гадоў) з “праблемных” сем’яў. Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца валанцёр_кі з мэтай даваць дзецям магчымасць сустрэцца з прадстаўні_цамі іншых краінаў і тых, хто размаўляе на замежнай мове. Дзякуючы штодзённай супрацы з прафесійнымі псіхолагамі і педагогамі, у валанцёраў будзе магчымасць
вучыцца ў іх і атрымліваць досвед. Яны атрымаюць досвед арганізацыі майстар-класаў і падзей для дзяцей і моладзі. Галоўнай задачай валанцёраў будзе дапамога ў працы персанала і падтрымка дзяцей у штодзённых занятках Асацыяцыі.

Валанцёр_ка павінен / павінна быць зацікаўленым_ай у працы з дзецьмі, павінен/на быць адкрытым/ай, дзяліцца сваёй культурай. У яго/яе павінна быць жаданне развіваць навыкі і ўменні. Павінен/на мець нейкае хобі /зацікаўленне, якім можа дзяліцца з дзецьмі падчас спецыяльна зарганізаваных варкшопаў.

18945293_1345038835614369_1634596372_n-1-533x400[1]

Асацыяцыя св. Мікалая ў Гдыні

Пачатак праекта: 1 верасня (12 месяцаў)

Асноўнай мэтай Асацыяцыі святога Мікалая з’яўляецца падтрымка развіцця чалавечага патэнцыялу ў адпаведнасці з Евангеллем і правіламі каталіцкага сацыяльнага вучэння, у асноўным яна дапамаге дзецям, моладзі, сталым людзям і сем’ям у складанай жыццёвай сітуацыі. Рэгулярныя мерапрыемствы арганізацыі ўключаюць у сябе супольны сацыяльна-тэрапеўтычны пакой, моладзевы клуб і клуб сталых людзей. Акрамя таго, арганізацыя праводзіць розныя імпрэзы для актывізацыі мясцовай супольнасці, фестывалі і сямейныя мерапрыемствы.

Кандыдат_ка павінен/на быць адкрытым_ай, цярелівым_ай, накіраваным_ай на дасягненне мэтаў і адносіцца з пашанай да каталіцкіх каштоўнасцяў.

Дом сацыяльнай дапамогі ў Гдыні

Пачатак праекта: 1 кастрычніка 2018 (12 месяцаў)

Задачай Дому сацыяльнай дапамогі ў Гдыні з’яўляецца догляд за яго жыхарамі на працягу ўсяго дня  і задавальненне іх базавых патрэбаў – жыццёвых і лячэбных, а таксама забеспячэнне падтрымкі ў адпаведнасці з дзеючымі стандартамі, дапамога  жыхарам у правільным карыстанні паслугамі аховы здароўя.

Задачы валанцёраў могуць змяняцца залежна ад бягучых патрэбаў:
– выкарыстанне розных відаў тэрапіі: арт-тэрапія, музыкатэрапія, бібліятэрапія і г.д. У гэтай галіне валанцёр можа падтрымліваць розныя мерапрыемствы і тэматычныя групы, арганізуючы, напрыклад, майстэрні, чытанне кніг або танцавальныя класы;
– магчыма рэабілітацыйная падтрымка жыхароў дома;
– таксама, магчыма, арганізацыя можа прапанаваць працу на кухні ці ў агародзе, догляд за кветкамі і дрэвамі.

Заяўка на праекты

Каб паўдзельнічаць у адборы, неабходна даслаць заяўку (рэзюмэ і кароткую матывацыю) па-ангельску або па-польску і даслаць яе да 24 траўня на электронную пошту [email protected] з пазначэннем, на які з 5-ці праектаў хочаце паехаць (магчыма пазначыць больш за адзін праект).

Таксама, у выпадку дадатковых пытанняў, звяртайцеся па нумары +375292557914 (Вольга)

Фінансавыя ўмовы

Усе выдаткі на праект, улічваючы транспарт, візавую падтрымку, пражыванне і харчаванне, аплочваюцца арганізатарамі.

Праект рэалізуюцца ў межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).

3sektar.by