Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Пілотны семінар “Міграцыя “на пальцах” – у Брэсце 23 красавіка

Мігранты, бежанцы, Сірыя, крызіс, “карта паляка”, “Украіна без візаў”… – пра што яшчэ не спрачаюцца на кухнях і публічных пляцоўках?

МнаП_б

Аднак, ці ўсё так проста, зразумела і адназначна? Чаму гэта ўсё адбываецца, ці ўнікальная гэтая сітуацыя? Нас чакае “татальны капец”? Што можна рабіць у падобнай сытуацыі? Ці ёсць у Беларусі міграцыйная стратэгія? І пры чым тут увогуле ты?

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta запрашае ўсіх зацікаўленых на семінар 23 красавіка (панядзелак) у Брэсце а 19:00, на якім мы прапануем высьветліць:

– што такое міграцыя і якія яе віды?

– якія прычыны і наступствы міграцыі?

– чаму і як гэта датычыцца кожна(-га/-й)?

– які ў цябе персанальны “рэйтынг мігранта” і як з гэтым жыць?

Каго мы запрашаем?

Гэта будзе цікава кожна(-му/-й), хто працуе над сабой, хоча лепей зразумець сябе і грамадства і хоча мець больш аргументаваную пазіцыю ў дыскусіях пра “усё вось гэта вось”.

Будзем радыя бачыць цябе на мерапрыемстве. Калі табе гэта цікава, то запаўняй анкету (пажадана) да дня семінару (уключна) і прыходзь!
Калі і дзе:  23 красавіка (панядзелак) – Брэст, вул.Менжынскага, 30 – офіс Human Constanta (па указальніках). Калі ня знойдзеце – кантактны нумар +375293704556.

Час пачатку: 19:00

Уваход вольны, бясплатны, бяспечны.

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *