Пра тое, што такое дарожная карта, навошта ў яе падтрымку збіралі подпісы і чаму гэтыя важныя для студэнтаў Беларусі – у нашым матэрыяле. 

7OHqBJ4xH0A[1]
Лекция о возможностях Болонского процесса для беларуского студента

Што такое “О, Балонья!”?

Кампанія “О, Балонья” рэалізуецца Агенцтвам рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” для студэнтаў брэсцкіх ВНУ. Праект распавядае пра Балонскую сістэму адукацыі і дае карысныя навыкі, якія неабходны кожнаму паспяховаму студэнту.

З жніўня 2017 года ў межах кампаніі праводзіліся трэнінгі па афармленню кантэнта ў сацсетках, здымках відэа, форум-тэатру, праходзілі конкурсы для студэнтаў. У сакавіку завяршыўся чарговы этап кампаніі: студэнтаў запрашалі стаць амбасадарамі Балонскага працэса. Для гэтага патрэбна было прайсці ўсе этапы трэнінга, які ўключаў у сябе наведванне лекцый і выступ на выбраную тэму ва ўніверсітэце. Фіналам праекта стала кампанія па зборы подпісаў за рэалізацыю Дарожнай карты па правядзенні ў Беларусі рэформы сістэмы вышэйшай адукацыі.

Навошта збіралі подпісы?

Дарожная карта – гэта шэраг рэформ вышэйшай адукацыі, якія наблізяць Беларусь да стандартаў еўрапейскай прасторы. У сувязі з тым, што рэформы так і не адбыліся, у межах кампаніі “О, Балонья!” быў арганізаваны збор подпісаў за:

  • добраахвотнае размеркаванне студэнтаў;
  • аўтаномію вышэйшых навучальных устаноў;
  • адкрытасць і празрыстасць універсітэцкага бюджэта;
  • выбарнасць вышэйшых кіруючых пасад (рэктараў);

Поўны тэкст петыцыі можна паглядзець тут: https://vk.com/doc-62817460_463000337

IMG_9249

Рэакцыя студэнтаў на збор подпісаў

Подпісы збіраліся вакол універсітэцкіх карпусоў і студэнцкіх інтэрнатаў. Большасць студэнтаў станоўча ставілася да рэформаў і падпісывалі петэцыю. Аднак былі тыя, хто лічыў размеркаванне абавязковым (у вёсках не хапае спецыялістаў). Трапляліся , якія лічылі, што Балонскі працэс знізіць якасць адукацыі ў Беларусі: выпускнікі ў ЕЗ куды слабей за нашых. Сустракаліся і скептыкі, якія лічылі, што петыцыя нічога не зменіць, але подпіс ставілі. Тых, хто рэзка адказваў адмовай, было мала.

IMG_9258

У выніку было сабрана больш за тысячу подпісаў. Сумесна з петыцыяй актывісты адправілі іх у Міністэрства адукацыі. Адказ будзе атрыманы да канца красавіка і апублікаваны на сайце dzedzich.org. Сачыце за навінамі!