Цэнтр новых ідэй запрашае на адкрытую размову “Крэш-курс рэфарматара: як пабудаваць новую Беларусь” адбудзецца ў чацвер, 5 красавіка а 18:30 у канферэнц-залі гатэля “Эрмітаж”. 

 

2S4ez7DATNg[1]

Рэформы хвалююць большасць звычайных людзей і элітаў, але вакол іх у Беларусі паўстала больш шуму і туману, чым сапраўдных ведаў. Мала хто разумее, якія рэформы патрэбныя і як іх трэба рабіць, навошта нам прыватызацыя, ці станем мы яшчэ бядней, калі пачнуцца рэформы і хто нам дапаможа іх рэалізаваць.

Гэтыя і іншыя пытанні прапануем вам абмеркаваць з эканамістам і віцэ-прэзідэнтам CASE Belarus Алесям Аляхновічам ды палітолагам і заснавальнікам Цэнтра новых ідэй Рыгорам Астапеням. За адну гадзіну вы даведаецеся пра балючы досвед краінаў-суседзяў і як пабудаваць новую Беларусь.

Дыскусія ладзіцца Цэнтрам новых ідэй — грамадскай арганізацыяй, якая спалучае лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакаватаванню. Цэнтр імкнецца зрабіць беларускую палітыку разумнай, эканоміку інавацыйнай, а грамадства адкрытым.

Пра лектараў:

Рыгор Астапеня – заснавальнік Цэнтра новых ідэй. Раней працаваў дырэктарам па развіцці і аналітыкам Цэнтра Астрагорскага. Рыгор рыхтуецца да абароны PhD-дысертацыі ў Варшаўскім універсітэце.

 Алесь Аляхновіч – віцэ-прэзідэнт CASE Belarus і аспірант Варшаўскай школы эканомікі. Раней працаваў у кансталтынгавай кампаніі McKinsey і Нацыянальным банку Польшчы.

Рыхтуйцеся да дыскусіі і прыемнай размовы за келіхам віна пасля выступу.
5 красавіка, чацвер, 18:30-20:30
Гатэль “Эрмітаж”, канферэнц-зала (вул. Чкалава 7)
Уваход вольны, патрэбная рэгістрацыя

[supsystic-social-sharing id="1"]