У Берасці заканчваецца падрыхтоўка да вулічнага фестывалю на плошчы Свабоды, прысвечанага стагоддзю абвяшчэння незалежнасці БНР. Арганізатары прайшлі ўсе ўзгадненні з Берасцейскім гарвыканкамам і іншымі структурамі. Свята адбудзецца 25 сакавіка з 12:00 да 17:00. У сувязі з гэтым друкуем падрабязную праграму фестывалю. 

y2GRiRizRqw

 Агульная інфармацыя

12:00-12:45. Мітынг:

  • Выступы палітыкаў і грамадскіх актывістаў;
  •  Прыняццё рэзалюцый.

12:00 – 17:00:

  • Пляцоўка з рамеснымі вырабамі. Майстар-класы рамеснікаў;
  •  “Кірмаш валанцёрства” грамадскіх арганізацый і валанцёрскіх ініцыятыў;
  • Выстава гістарычных фотаздымкаў да 100-годдзя БНР “Брэст 100 год таму”;
  • Дзіцячая пляцоўка. Гульні, маляванкі, майстар-клас з глінай ад Таццяны Амельяновіч;
  • Продаж сімволікі, кніг, адзення;
  • Фотазона ў нацыянальным стылі;
  • Выступы клубаў рэканструктараў.
  • «Друкарня #БНР100». Выраб прынтоў з сімволікай фестываля. Першыя 50 ўдзельнікаў змогуць бясплатна яго надрукаваць на сваёй баваўнянай цішотцы.

 13:00-17:00. Канцэрт:

Удзельнікі пляцоўкі рамеснікаў:

  • Баніфацьева Марына (вышыўка, кашулі і сумкі) vk.com/club128214433
  • Клімус Таццяна (дробная кераміка, магніты, брошкі, падвескі, скураныя гаманцы) vk.com/tacciana_klimus
  • Мароз Сяргей (палімерная гліна, падвескі, магніты, брошкі)
  • Марчук Валерый (дробнае ганчарства, свістулькі і сувеніры)
  • Марчук Марына (выцінанка, пісанкі)
  • Сальнікаў Юрый (ручное ткацтва, бранзалеты, паясы, завушніцы) vk.com/yury.salnikau
  • Талашка Антон (вышыўка, ільняныя вырабы) vk.com/moj_rodny_kut
  • Чыквін Уладзімір (рэзьба па дрэве) facebook.com/vladimir.chikvin
  • Для рамеснікаў, якія жадаюць прэзентаваць свае вырабы падчас фестывалю, тэлефон каардынатара: +375 29 795-94-46 (Юрый).

Удзельнікі “Кірмаша валанцёрства”:

  • Агенцтва «Тваё заўтра» (www.yoto.by)
  • Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» (https://dzedzich.org/)
  • Брэсцкае гарадское аддзяленне грамадскай арганізацыі «Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых» (vk.com/ymcabrest)
  • Валанцёрская ініцыятыва «Бальнічныя клоўны. Funny nose» (vk.com/rednosebrest)
  • Валанцёрская ініцыятыва «Абарона правоў жывёлаў. Брэст» (vk.com/club37733929)
  • Велаклуб «РаДзея» (www.daebrest.by)
  • ГА «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў» (www.raik.by)
  • Інфармацыйна-асветніцкая установа «За Вела Брэст» (vk.com/zavelobrest)
  • Кампанія «Будзь валанцёрам!» (vk.com/beavolunteer)
  • Кампанія «Наша Мова» (vk.com/nashamova)
  • Прома-суполка «Зала Чакання» (vk.com/zalaby)
  • Установа «За свой горад» (vk.com/zasvojgorod)
  • Для арганізацый і валанцёрскіх ініцыятыў, якія жадаюць прэзентаваць сваю дзейнасць падчас фестывалю, тэлефон каардынатара: +375 29 824-08-42 (Дар’я).

Удзельнікі пляцоўкі гандлю:

  • ІП Трафіменка Таццяна Вячаславаўна (vk.com/souveniry)

Сувенірная прадукцыя ўласнага вырабу. Сцяжкі, кубкі, значкі, нашыўкі, шклянкі, вымпелы, рушнікі, магніты, бірулькі, лан’ярды, балёнікі, міні-майкі.

  • ІП Свірскі Р.А. Інтэрнэт-крама «Імбрык»(imbryk.by)

Тавары брэнду «SYMBAL.BY» ,»VOKLADKI.BY», тавары ўласнага вырабу, кніжная прадукцыя лепшых беларускіх выдавецтв. Музычныя дыскі айчынных выканаўцаў, друкаваная прадукцыя, скураныя вокладкі на пашпарт і аўтадакументы, керамічныя кубкі, прысвечаныя #БНР100 і Беларусі і іншыя сувеніры з нацыянальнай сімволікай.

  • ІП Чапараў Алег Вячаслававіч. Крама «Князь Вітаўт» (vk.com/kniaz_vitaut)

Адзенне «LSTR-ADZIEŃNIE», «HONAR», «SYMBAL.BY», «MIENSK STYLE», «FASON», «КНЯЗЬ ВІТАЎТ». Друкаваная прадукцыя «ARCHE», «КНІГАЗБОР», «ГАЙСАК». Сувеніры «БРАМА», «VITAEM.BY» «ДЗВІНСКАЯ МАЙСТЭРНЯ», «SPADAR»,»РАКАЎСКІ СУВЕНІР», «КАЛЯРОВЫ ПАРАСОН». Упрыгожванні «ПРЫГОЖЫ АНЁЛАК», «Pollihands».

Футболкі, байкі, шапкі, бейсболкі, торбы, заплечнікі, вырабы з ільну, скураныя вырабы, упрыгожванні і аксэсуары, кубкі і тэрмакубкі, друкаваная прадукцыя, календары і іншая сувенірная прадукцыя з сімволікай, прысвечанай #БНР100 і Беларусі.

Для гандляроў, якія жадаюць прэзентаваць свае тавары падчас фестывалю, тэлефон каардынатара: +375 29 748-00-14 (Сяргей).

 Як дапамагчы фестывалю:

Важная інфармацыя:

  • Арганізатары заклікаюць прыносіць бел-чырвона-белыя сцягі ды іншую нацыянальную сімволіку;
  •  Па патрабаванні органаў аховы правапарадку у мэтах бяспекі будзе арганізаваны дагляд удзельнікаў. На тэрыторыю фестывалю нельга праносіць колючыя і рэжучыя прадметы, алкаголь, напоі ў шкляной тары, гаручыя вадкасці і іншыя прадметы, якія могуць пагражаць жыццю і здароўю грамадзян. Просім з разуменнем паставіцца да агульнапрынятых мер бяспекі.
mgSNROkJZv4 [supsystic-social-sharing id="1"]