EMPOWERING to EMPOWER» – Набірайся сілаў, каб дзяліцца сілай з другімі! Трэнинг для моладзевых лідараў пройдзе 23-28 жніўня 2018, у Славеніі, горад Халозэ (Haloze).

donacka[1]

Для каго?

Сустрэча для моладзевых лідараў і працаўнікоў, якія працуюць з беспрацоўнай моладзю і людзямі, якія знаходзяцца ў неспрыяльных жыццёвых умовах. У праекце прымаюць удзел прадстаўнікі Беларусі, Славеніі, Балгарыі, Італіі, Грэцыі, Партугаліі, Літвы, Румыніі і Турцыі.

Аб чым?

Мэта праекта заключаецца ў падрыхтоўцы моладзевых работнікаў / лідэраў да атрымання неабходных кампетэнцый для працы з беспрацоўнай моладдзю і моладдзю з эканамічна бесперспектыўных раёнаў. Бачанне праекта ў тым, каб удзельнікі маглі дапамагчы і накіраваць моладзь на шлях да жыцця, дасягаючы кар’ерных поспехаў і асабістага развіцця.

Для чаго?

Удзельнікі навучальнай сустрэчы навучацца:

  • заахвочваць моладзь да ўдзелу ў праграмах асабістага развіцця;
  • дапамагаць моладзі уздымаць іх самаадзнаку прах дасягненні ў  асабістым развіцці;
  • заахвочваць моладзь быць актыўным і адказным грамадзянінам;
  • дапамагаць свядома і з разборам распачынаць працоўны шлях.

Крытэры адбору:

1)веданне ангельскай мовы на камунікатыўным узроўні;

2)унясенне залогу за білет у памеры 100 еўра (вяртаецца пасля праекта)

3)наведванне арганізацыйных сустрэч перад моладзевым абменам (абавязкова)

4) без абмежавання ўзросту:

5)перавага аддаецца валанцёрам арганізацыі (кожны жадаючы можа стаць валанцёрам: у дадзены момант можна прымаць удзел у акцыях да 8 сакавіка – 5,12-16 сакавіка з 17.00-19.00; падамагаць настаўніку для дзяцей – кожную нядзелю 17.00-19.00).

Больш пабрабязна пра валанцёрства тут.

Умовы ўдзелу:

  • Праезд, пражыванне і харчаванне – аплочвае арганізатар
  • Рэгістрацыйны ўнёсак – 100 еўра(вяртаюцца пасля паездкі)
  • Віза для паездкі аплочваецца ўдзельнікамі, МГА “Добрая воля” дапамагае з атрыманнем.
  • Білеты пакрывае МГА “Добрая воля” (самалёт з Варшавы). Да Варшавы даезд за свой кошт.

Для падачы заявы запоўніць анкету да 15 сакавіка!!!

mihck.info

 

[supsystic-social-sharing id="1"]