Моладзевы абмен “Сацыяльныя медыя: магчмасць ці пагроза?”. МГА “Добрая воля” адпраўляе валанцёраў на моладзевы абмен“Сацыяльныя медыя: магчмасць ці пагроза?” у рамках праграмы Эразмус+. Сустрэча адбываецца 18-26 траўня (мая) 2018 года. 

Калі: 18-26 траўня 2018 года.

Месца правядзення: Турцыя, Мэрсін

Для каго: актыўная моладзь 17-25 год(5 чалавек) ; адзін – лідар групы, без абмежавання ўзросту.

  • Праезд, пражыванне і харчаванне – аплочвае арганізатар
  • Рэгістрацыйны ўнёсак – 100 еўра(вяртаюцца пасля паездкі)

Для падачы заявы запоўніць анкету да 10 сакавіка.

Хто і чаму прымае ўдзел у абмене?

Карыстаецеся укантакце альбо фэйсбукам? Можа маеце свой акаўнт на youtube? Хаціце выкарыстоўваць свае ўменні для валанцёрства? Калі так, гэтая сустрэча для вас. Сустрэча прысвечаная развіццю ўменняў выкарыстання сацыяльных медыя, здабыццю навыкаў свядомага і прадуктыўнага карыстання сецівам(інтэрнэтам), навыкам актыўнай грамадзянскай пазіцыі, прынцыпам дэмакратыі.

Для падачы заявы запоўніць анкету да 10 сакавіка.

У праекце прымаюць удзел па 6 чалавек з Беларусі, Польшчы, Турцыі, Малдовы, Украіны і Сербіі. Горад Мэрсін знаходзіцца на ўзбярэжжы Сяродземнага мора, неафіцыйная назва «The Pearl of Mediterrenian»

mersin[1]

Крытэры адбору:

  1. веданне ангельскай мовы на камунікатыўным узроўні;
  2. унясенне залогу за білет у памеры 100 еўра (вяртаецца пасля праекта);
  3. наведванне арганізацыйных сустрэч перад моладзевым абменам (абавязкова);
  4. узрост: пяць чалавек 17-25 год, адзін – лідар групы, без абмежавання ўзросту;
  5. перавага аддаецца валанцёрам арганізацыі (кожны жадаючы можа стаць валанцёрам: у дадзены момант можна прымаць удзел у акцыях да 8 сакавіка – 5,12-16 сакавіка з 17.00-19.00; падамагаць настаўніку для дзяцей – кожную нядзелю 17.00-19.00).

Больш пабрабязна пра валанцёрства тут.

Умовы ўдзелу:

  • Праезд, пражыванне і харчаванне – аплочвае арганізатар
  • Віза для паездкі ў Турцыю не трэба.
  • Білеты пакрывае МГА “Добрая воля” (самалёт з Масквы).
  • Для падачы заявы запоўніць анкету да 10 сакавіка.

mihck.info

[supsystic-social-sharing id="1"]