Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Моладзь

Распачаўся набор у Медыяшколу ад Руха за Свабоду

Моладзь «Руха «За Свабоду» абвесціла прыём заявак на ўдзел у Медыяшколе. У межах навучання ўдзельнікі атрымаюць карысныя веды і практычныя навыкі правядзення грамадскіх, палітычных і культурніцкіх медыякампаній. 

preview[1]

Заняткі будуць складацца як з лекцыйных, так і з семінарскіх частак. Лектарамі школы выступяць рэдактары СМІ, блогеры, грамадскія, палітычныя і культурніцкія актывісты. Павал Белавус (заснавальнік «Арт-Сядзібы», культурніцкі мэнэджар), Антон Матолька (грамадскі актывіст), Аляксандр Фядута (палітолаг), Раман Стэфаненка (рэдактар udf.by) і інш.

Праграма Медыяшколы складаецца з 6 асноўных блокаў: функцыянаванне медыйнага поля Беларусі, актуальныя трэнды медыяпрасторы; праца са СМІ, праца ў сацыяльных сетках; праца культурніцкіх кампаній у медыйнай прасторы; праца палітычных кампаній у медыйнай прасторы; праца грамадскіх кампаній у медыйнай прасторы.

Працягласць школы складзе 3 месяцы. Афлайнавая частка заняткаў будзе праходзіць два разы на месяц. Па выніках паспяховага навучання, удзельнікі школы атрымаюць сертыфікаты.

Да ўдзелу запрашаюцца грамадскія, палітычныя і культурніцкія актывісты, прадстаўнікі палітычных партый і НДА, а таксама ўсе зацікаўленыя ў правядзенні ўласных кампаній ды актыўнасцей у медыя-прасторы.

Для ўдзелу ў школе, трэба запоўніць наступную форму да 26 лютага: goo.gl/forms/CFHBXPLNSKhj87Rg2

Пачатак заняткаў запланаваны на пачатак сакавіка.
Праезд іншагародніх удзельнікаў да Мінска кампенсуюць арганізатары школы.
Удакладніць дадатковыя пытанні можна па мэйле [email protected]

pyx.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *