Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

#Празкарані. Чытаем па-беларуску разам

Каманда Сяргея Баркоўскага з talaka.by вырашыла зрабіць праэкт – запісаць відэа з вершамі беларускіх класікаў і не толькі, каб звярнуць увагу на беларускі культурны скарб. 

” Мы жадаем звярнуць увагу беларусаў на падтрымку беларускай культуры. Дасягнуць гэтага мы плануем праз масмедыя ахоп нашага флэшмоба ў сацыяльных сетках. Падобныя на гэтую акцыю, мы раней ладзілі ў суполцы “калі ласка-Беларусь” у кантакце. Цалкам праект плануем зрабіць у межах конкурса. Праект плануецца рабіць на альтруістычных падставах, праекту будзе патрэбна інфа падтрымка. Розныя кампаніі змогуць здымаць свае відэазапісы, каб падтрымаць флэшмоб і атрымаць рэкламны ахоп у межах нашага праекта.

Раней у сацыяльнай сетцы “ў кантакце” мы рабілі тэматычныя конкурсы: #летніверш, #зімовыверш і іншыя. Назва #Празкарані адпавядае сэнсу праекта – прыцягненне ўвагі беларусаў да сваіх каранёў, бо, як пісаў Рыгор Барадулін, беларусы хутка забываюць,хто яны”.

Ужо ёсць папярэднія дамоўленасці на ўдзел у нашым праекце з гуртам Naviband, Rusia Shukiurova (гурт SUMA), гуртам Дай Дарогу, гуртам :B:N:, Алесем-Францішкам Мышкевічам (гурт The Superbullz).

Таксама трэба дапамога – прасоўваць практ ў сацыяльных сетках!

Першы прыклад ужо можна паглядзець, чытае Ільля Фаляжынскі:

www.talaka.org

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *