Адукацыя.Інфо ў партнэрстве з Фундацыяй імя Конрада Адэнаўэра абвяшчае набор навучэнцаў на другі вочна-завочны (Blended Learning) курс пра Еўропу. Удзельнікі цягам трохмесячнага курса тры разы сустрэнуцца на двухдзённых вочных сесіях у Беларусі ды Літве, у астатні час навучанне будзе праходзіць онлайн і займаць у сярэднім тры гадзіны на тыдзень. 

А ты ведаеш?

 

Відэа было знята як творчае хатняе заданне ўдзельніцай першай Школы «Адукуй сябе пра Еўропу» Дзіянай Касякінай

Як гэта будзе?

У модулях курса, прысвечаных Еўропе ды Еўрапейскаму саюзу, сучасным беларуска-еўрапейскім адносінам, а таксама паглыбленню прадстаўлення ўдзельнікаў пра іх асабістае месца ў гэтай складанай структуры, у цябе будзе магчымасць палепшыць сваё разуменне сучаснай Еўропы.

Бонусам ты атрымаеш цэлы шэраг заданняў, накіраваных на паляпшэнне твайго валодання сучаснымі метадамі апрацоўкі і прадстаўлення інфармацыі ды кваліфікаваны персанальны фідбэк ад анлайн-ментараў. На жывых сустрэчах цябе чакаюць цікавыя эксперты, а таксама магчымасць пракачаць свае навыкі прэзентавання.

Удзельнікі

Да ўдзелу запрашаецца беларуская моладзь ва ўзросце ад 18 да 25 год, зацікаўленая еўрапейскай тэматыкай. Асабліва заахвочваем прыняць удзел у курсе моладзь з рэгіёнаў (арганізатары пакрываюць транспартныя выдаткі, звязаныя з удзелам у курсе).

Мова

Асноўная інфармацыя курса будзе давацца на беларускай і рускай мовах, некаторыя матэрыялы будуць прадстаўленыя па-ангельску. Удзельнікі павінны валодаць ангельскай на ўзрозні, дастатковым для разумення прачытаных альбо праслуханых тэкстаў. У рамках адбору мы можам таксама запрасіць цябе на караценькае анлайн-інтэрв’ю для праверкі валодання ангельскай мовай.

Умовы ўдзелу

Удзел у курсе цалкам бясплатны. Удзельнікі, якія паспяхова скончаць курс, атрымаюць сертыфікат.

Бонусы

Лепшыя выпускнікі курса атрымаюць магчымасці індывідуальнай ментарскай падтрымкі ад Адукацыя.Інфо і Фундацыі імя Конрада Адэнаўэра, будуць мець перавагі пры адборы на іншыя праекты арганізатараў курса.

Заяўка

Хочаш даведацца больш і выказаць сваё меркаванне? Падавайся тут да 01.02.2018.

Даты вочных сесій: 17-18.02, 17-18.03, ды 12-13.05.2018

Глядзі водгукі ўдзельнікаў першага набора: https://www.youtube.com/watch?v=FVRrVEfnW5M

 

[supsystic-social-sharing id="1"]